Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
3 сентября 2020

Пытанні павінны вырашацца на месцах

21 жніўня Паставы наведаў міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Чарвякоў. Ён правёў прыём грамадзян і пабываў на вытворчым унітарным прадпрыемстве «Завод «Беліт».

У райвыканкам на прыём да міністра прыйшлі двое пастаўчан. Адзін з іх папрасіў патлумачыць лёс яго грашовых укладаў, зробленых у студзені 1991 года. У руках мужчына трымаў 2 ашчадныя кніжкі з укладамі на 16 і 10 тысяч рублёў. Улічваючы, што долар на той час каштаваў менш за адзін рубель, сума, згадзіцеся, немаленькая. Уклады былі аформлены на жонку, якая ўжо памерла.

Выслухаўшы чалавека, Аляксандр Віктаравіч адказаў:

У такую складаную сітуацыю трапілі не вы адны. Грошы страцілі многія людзі, якія жылі ў СССР і раптам прачнуліся ў іншай дзяржаве. Апошні Указ Прэзідэнта па кампенсацыі укладаў савецкіх часоў дзейнічаў у Беларусі да 2007 года. Нарматыўныя акты, якія маглі б вырашыць пытанне па вашых укладах, не дзейнічаюць ужо 13 гадоў. Аднак ваша сітуацыя нестандартная. Таму мы зробім запыты ў Міністэрства фінансаў і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца рэгулятарамі гэтых укладаў. Пісьмовы адказ вам будзе дасланы ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.

Яшчэ адзін жыхар нашага горада, які звярнуўся на прыём да міністра эканомікі, з 2015 года не можа аформіць тэхнічны пашпарт на дом і гаспадарчыя пабудовы, якія знаходзяцца на мяжы двух яго ўласных участкаў. Аляксандр Чарвякоў папрасіў сабраць пакет дакументаў, які перадасць у Дзяржкаммаёмасць. І дадаў, што такія пытанні павінны вырашацца на ўзроўні раёна, а не міністэрства.

Як бачым, праблемы ўзнікаюць на роўным месцы,– адзначыў Аляксандр Віктаравіч. Адпаведныя службы не разбяруцца ў пытанні, а людзі потым скардзяцца, што ўлада недапрацоўвае. Гэтага нельга дапускаць. Сёння як ніколі важна разумець патрэбы насельніцтва на месцах і прымаць тыя рашэнні, якія зменшылі б колькасць зваротаў у вышэйстаячыя інстанцыі. Прызнаю, што даць аператыўныя адказы на пытанні часам не дазваляе недасканаласць заканадаўства. Сёння органамі дзяржкіравання пераглядаюцца тыя нарматыўна-прававыя акты, якія замаруджваюць працэсы вырашэння праблем. Галоўная задача, у тым ліку і Міністэрства эканомікі, – сфарміраваць усім зразумелае заканадаўства, каб чалавек мог звярнуцца да прадстаўнікоў ўлады і адразу атрымаць адказ.

Таксама падчас свайго рабочага візіту Аляксандр Чарвякоў у суправаджэнні старшыні райвыканкама Сяргея Чэпіка і першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Алега Мацкевіча наведаў завод «Беліт». Там адбылася размова з дырэктарам прадпрыемства Ігарам Прахарэнкам. Міністр таксама пабываў у цэхах – пазнаёміўся з вытворчасцю тэхнічнай сурвэткі і распытаў завадчан пра пытанні, якія іх хвалююць.

Іна Сняжкова, газета «Пастаўскі край». Фота аўтара

Интернет-ресурсы