Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
30 мая 2016

Прызнаны пераможцамі

Фото

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў уручае пераходны Кубак Сяргею Дзмітрыевічу Півеню.

Напярэдадні прафесійнага свята ў Мінску адбылося ўшаноўванне пераможцаў конкурсу “Лепшы спецыяліст органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь”. Па выніках аператыўна-службовай і іншай дзейнасці за 2015 год імі сталі 68 прадстаў­нікоў падраздзяленняў Дзяржаўнай граніцы. Павіншаваўшы пераможцаў, Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-палкоўнік Леанід Сямёнавіч Мальцаў падкрэсліў, што ў сучасных няпростых рэаліях да якасці аховы рубяжоў краіны і асабістых якасцей пагранічнікаў прад’яўляюцца высокія патрабаванні. Дасягненні пераможцаў конкурсу сведчаць пра тое, што пераважная большасць ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы праяўляюць ініцыятыву, сваёй добрасумленнай працай забяспечваюць нацыянальную бяспеку на Дзяржаўнай граніцы Беларусі.

Сярод часцей тэрытарыяльных органаў лепшай прызнана Смаргонская пагранічная група, якой кіруе палкоўнік Аляксандр Маркевіч і ў склад якой уваходзіць аддзел пагранічнай службы “Паставы”.

Трэці год запар лепшай воінскай часцю сярод часцей забеспячэння прызнаецца 1-ы ваенны шпі­таль органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, а яе кіраўнік, палкоўнік медыцынскай службы Сяргей Дзмітрыевіч Півень — лепшым камандзірам. Пераможцам конкурсу стаў таксама першы намеснік камандзіра — начальнік медыцынскай часткі палкоўнік медыцынскай службы Міхаіл Георгіевіч Рабіза.

Лепшым начальнікам аддзялення ваеннага шпіталя прызнаны старшы лейтэнант медыцынскай службы ўрач, начальнік аддзялення анестэзіялогіі, рэаніматалогіі і інтэн­сіўнай тэрапіі Ула­дзімір Валер’евіч Мятліцкі. Дыплом Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь стаў не адзінай ацэнкай яго дзейнасці. Старшыня камітэта генерал-палкоўнік Леанід Сямёнавіч Мальцаў уручыў Уладзіміру пагоны капітана. Гэта чарговае воінскае званне яму прысвоена датэрмінова ў парадку заахвочвання.

У Паставы ваенныя медыкі вярнуліся з пераходным хрустальным Кубкам і дыпломамі пераможцаў конкурсу па трох намінацыях.

— Пачынаючы з 2013 года, наша часць прызнаецца лепшай сярод арганізацый, якія забяспечваюць функцыянаванне розных падраздзяленняў органаў пагранічнай службы, — адзначыў камандзір часці С. Д. Півень. — Гэта заслуга ваенных урачоў, цывільнага медыцынскага і іншага персаналу. Праца многіх з іх таксама адзначана напярэдадні Дня пагранічніка. З гэтай нагоды ў шпіталі адбыліся сход, культурна-спартыўныя мерапрыемствы. Карыстаючыся выпадкам, віншую ўвесь калектыў, нашых вэтэранаў, ваеннаслужачых-пагранічнікаў са святам, жадаю здароўя, шчасця, дабрабыту і радасці.

Пётр КУРЫЛОВІЧ

Интернет-ресурсы