Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
21 декабря 2017

Прывезлі дыпломы з “Вясёлкі сугуччаў”

Адразу некалькі інструментальных ансамбляў з нашага раёна сталі лаўрэатамі ІІ Адкрытага міжрэгіянальнага фестывалю ансамблевай музыкі “Вясёлка сугуччаў”, які прайшоў 8 снежня ў г.п. Шаркаўшчына.

Гэта музычнае свята сабрала юных выканаўцаў са школ мастацтваў не толькі Шаркаўшчынскага, але і Міёрскага, Браслаўскага, Докшыцкага, Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў і замежжа, якія граюць на скрыпцы, гітары, акардэоне, баяне, фартэпіяна, цымбалах, саксафоне і нават кокле. Апошні інструмент прадстаўлялі госці з суседняй Латвіі — адтуль прыехалі ажно тры дзіцячыя калектывы. А ўсяго за права называцца найлепшымі ў сваіх узроставых групах змагаліся 25 ансамбляў. І сярод іх упэўнена прагучалі “галасы” нашых удзельнікаў.

Па выніках конкурсу дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны квартэт баяністаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза ў складзе Аляксандра Іжмайловіча, Аляксея Гамолкі, Ягора Карпенкі і Мацвея Конанава (педагог — С. А. Пусько) і ўзорны ансамбль народнай музыкі “Званочкі” Варапаеўскай ДШМ пад кіраўніцтвам І. А. Гваздзеўскага (на здымку). Яшчэ адзін калектыў з Варапаева — ансамбль гарманістаў, у які ўваходзяць Ганна Насевіч, Рэната Казлова, Іван Заруба, Аліса Краснова і Глеб Вайцяшонак і якім кіруе В. М. Тамазанава — удастоены дыплома другой ступені. А ансамбль баяністаў “Тоніка” Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў (яго кіраўніком з’яўляецца А. М. Салавей) вярнуўся з фестывалю з дыпломам трэцяй ступені.

Алена ШАПАВАЛАВА, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы