Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Ночная набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
31 августа 2022

Прыемны сюрпрыз атрымалі ад кіраўніцтва малочнага завода камбайнеры-тысячнікі гаспадарак аграпрамысловага аб’яднання

— Сёлетняе жніво для Андрэя Сакалова і Васілія Чабуранава, якія працуюць на камбайнах New Holland, пайшло не па плане, — расказвала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце завода Аляксандра Гайлеўская. — Камбайн Андрэя зламаўся ледзь не на першых гектарах, і прыйшлося чакаць, пакуль прывязуць запчастку. Васілій спачатку ўбіраў азімы рапс у ААТ «Янавіца-агра», а затым пераехаў на збожжавыя ў Камаі. Гэтым часам камбайнеры «Камайскага» Вадзім Дуброўскі, Мікалай Махонь і Уладзімір Карыцька першымі з гаспадарак аб’яднання намалацілі па 1 000 тон. Такога ж намалоту дасягнуў і Андрэй Галінскі з Дунілавіч. Вырашылі іх заахвоціць.

Камайскія тысячнікі ў аўторак убіралі ячмень каля Гейбавіч. Працавалі на розных участках, а на абед сабраліся на адным полі. Тут і прымалі віншаванні. Граматы, грашовыя прэміі, падарункі ў выглядзе набору сыроў, шыкоўныя букеты героям жніва ўручылі Аляксандра Гайлеўская, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Наталля Грынько, намеснік дырэктара па будаўніцтве і тэхнічных пытаннях прадпрыемства Сяргей Шубелька. Дырэктар Канстанцін Гайлеўскі ў той дзень быў на нарадзе ў аблвыканкаме, таму перадаў тысячнікам шчырыя словы падзякі за адда­насць хлебаробскай справе.

— Вельмі прыемна! — гаварылі механізатары. — Дзякуй вялікі! Кіраўніцтва аграпрамысловага аб’яднання аказвае нам адчувальную дапамогу тэхнікай, бо зямель у нас многа, і трэба, каб яны не пуставалі. Заслуга ў тысячным намалоце не толькі наша, а ўсіх, хто на працягу года працаваў на ўраджай: рыхтаваў глебу, уносіў удабрэнні, сеяў, апрацоўваў пасевы супраць пустазелля. Збожжавыя сёлета раду­юць: толькі пшаніцы кожны з нас намалаціў 700 тон!

Андрэй Галінскі з СП «Дунілавічы-агра» на апошніх гектарах дажынаў ячмень (гаспадарка ў аўторак завяршыла ўборку зерневых). У полі і прымаў віншаванні ад прадстаўнікоў малочнага завода. Напярэдадні за работу яму падзякавала кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства і райкам прафсаюза работнікаў АПК.

— Даўно не было ў мяне тысячнага намалоту, — гаварыў Андрэй. — Удалося гэта дзякуючы таму, што сёлета лепш урадзілі збожжавыя. Іх намалацілі на 1 300 тон больш, чым летась.

Курапольцы ў чацвер убіралі каля Дубраўкі. На палях гэтай гаспадаркі па 1 000 тон намалацілі мясцовы камбайнер Андрэй Палітыка і Мікалай Адынец з малаказавода. На перавозцы збожжа шосты год тут дапамагае Часлаў Рагіня з ДРБУ-132. І на яго рахунку ёсць тысяча. Усе яны атрымалі падарункі ад дырэктара малочнага завода Канстанціна Гайлеўскага, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілія Катовіча і, вядома ж, ад кіраўніка сельгаспрадпрыемства Васілія Касцяня.

У чарговы раз пакарыўся тысячны намалот і Васілію Чабуранаву.

Анна Анішкевіч, газета “Пастаўскі край”. Фота аўтара

Интернет-ресурсы