Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав Ночная набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
12 мая 2017

Прэса павінна бачыць усё

Такую задачу паставіў перад журналістамі Віцебшчыны старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шарснёў на сустрэчы з прадстаўнікамі друкаваных і электронных СМІ напярэдадні прафесійных свят — Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што сродкі масавай інфармацыі будуюць дыялог паміж уладай і грамадствам, інфармуюць, аду­коў­ваюць, выхоўваюць. Ад журналісцкіх ацэнак нярэдка залежаць лёсы лю­дзей і развіццё падзей, таму вельмі важна, наколькі прафесійна і аб’ектыўна яны падаюцца.

Інфармацыйная прастора дынамічна мяняецца, але якасная, прафесійная журналістыка застаецца запатрабаванай заўсёды. У вобласці зарэгістравана 127 сродкаў масавай інфармацыі розных форм уласнасці (78 друкаваных і 49 электронных). У ліку лепшых М. М. Шарснёў назваў “Витебские вести”, “Веснік Глыбоччыны”, “Пастаўскі край”, “Аршанскую газету”, “Нашу Талачыншчыну”, “Полацкі веснік”, “Наваполацк сёння”, “Міёрскія навіны”, тэлеканалы “Віцебскі вектар”, “Паставы-ТБ”.

— Атрыманне праўдзівай, поўнай і сучаснай інфармацыі — канстытуцыйнае права грамадзян, і СМІ павінны яго забяспечваць, — адзначыў кіраўнік вобласці. — Не варта спрабаваць штосьці згладзіць або прыхарашыць — гэта толькі падарве давер і да друкаванага або электроннага выдання, і да ўлады. Недахопы трэба выяўляць, аналізаваць іх прычыны, паказваць шляхі вырашэння.

Самы прыемны момант сустрэчы ў аблвыканкаме — цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам абласнога конкурсу друкаваных СМІ на прэмію імя Францыска Скарыны і электронных — на прэмію “Віцязь”. Уладальнікамі галоўных прызоў сталі гарадскія газеты “Віцьбічы”, “Вячэрні Ві­цебск” і абласная “Витебские вести”. Прэмію “Віцязь” атрымалі тэлепраграма “Беларусь 4. Віцебск” і Глыбоцкае мясцовае радыёвяшчанне. Таксама адзначаны некаторыя творчыя праекты і асобныя журна­лісты. У тым ліку Юлія Лазікевіч з “Паставы-ТБ”.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання М. М. Шарснёў правёў прэс-канферэнцыю. Пытанні журналістаў тычыліся развіцця эканомікі вобласці, узаемадзейнічання ўлады з бізнесам, прыцягнення інвестыцый, стварэння інтэграцыйных структур, работы са зваротамі грамадзян, вырашэння праблемы занятасці насельніцтва, папулярызацыі спорту і іншых сфер жыццядзейнасці вобласці. На ўсе атрыманы кампетэнтныя адказы.

Фаіна КАСАТКІНА

Интернет-ресурсы