Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Поставы ночью
Набережная
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
23 сентября 2021

Прадэманстравалі згуртаванасць

17 верасня 1939 года — дата, якая заўсёды жыла і будзе жыць у памяці нашага народа. Яна сімвалізуе ўз’яднанне ўсходняй і заходняй частак Беларусі. Менавіта ў гэты дзень краіна ўпершыню адзначыла сёлета новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства, якое зойме годнае месца ў сучаснай гісторыі Беларусі, а на спартыўна-культурным комплексе «Мінск-Арэна» адбыўся маштабны форум патрыётаў «Сімвал адзінства». Ён прадэманстраваў згуртаванасць і салідарнасць, павагу да гісторыі і традыцый, адданасць краіне. Сярод удзельнікаў форуму былі 15 прадстаўнікоў Пастаўшчыны. Некаторыя з іх падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Юлія Пахоменка, юрыст Пастаўскага міжгаліновага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый:

— Цудоўна, што ў нашай краіне з’явілася яшчэ адно светлае свята — Дзень народнага адзінства. Гэта добрая нагода для таго, каб сабрацца з роднымі і сябрамі. А спартыўна-культурны комплекс «Мінск-Арэна» аб’яднаў у гэты дзень некалькі тысяч патрыётаў і аднадумцаў. Мне выпаў гонар быць у іх ліку. Разам з Дзмітрыем Скрыплёнкам прадстаўлялі моладзь Пастаўшчыны. Звярнула ўвагу на тое, што сярод удзельнікаў форуму было шмат юнакоў і дзяўчат. І гэта парадавала. Як і тое, што на маладое пакаленне ў нашай краіне звяртаецца вялікая ўвага і кожны з нас мае магчымасць атрымаць адукацыю, рэалізаваць сябе ў прафесіі, прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Што да ўражанняў ад форуму, то яны вельмі яркія. Асабліва спадабаўся канцэрт. Ва ўсіх быў святочны настрой, усмешкі на тварах. Такія падзеі натхняюць і акрыляюць.

Васілій Катовіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу:

— «Мінск-Арэна» — месца для мяне знаёмае. Я заўзяты балельшчык і неаднойчы ездзіў туды на хакейныя матчы. Эмоцый хапала заўсёды. Але яны не ідуць ні ў якое параўнанне з тымі, што перажыў 17 верасня, аказаўшыся ў ліку ўдзельнікаў форуму. Гэта грандыёзная па сваім маштабе і велічная падзея. «У нас адна дзяржава, адзін закон, агульная гістарычная памяць на ўсіх, і гэта непарушна і назаўсёды», — такая выснова чырвонай ніткай прайшла ў выступленні Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Як заўсёды, яно было глыбокім, абгрунтаваным, эмацыянальным і не магло не ўразіць. Упэўнены, што словы кіраўніка дзяржавы дайшлі да свядомасці кожнага.

Мы жывём у мірнай, дружалюбнай краіне, і гэта трэба цаніць. Што да адзінства, то яно пачынаецца з сям’і, вучнёўскага або працоўнага калектыву, суседства. А форум, які адбыўся 17 верасня ў «Мінск-Арэне», прадэманстравў згуртаванасць усяго беларускага народа.

Іна Касарэўская, старшыня Варапаеўскага сельскага Савета:

—Уражаная маштабнасцю мерапрыемства, творчым падыходам арганізатараў і арыгінальнымі рэжысёрскімі рашэннямі святочнай праграмы. Спадабалася, што ўвага прысутных была засяроджана на агульначалавечых каштоўнасцях. Так, героямі праграмы сталі прадстаўнікі моладзі, сем’і, працоўная дынастыя педагогаў, матывацыйны трэнер — спартсмен-паралімпіец, камбайнер-перадавік і яго ўнучка — тыя, хто старанна працуе, праяўляе гераізм у паўсядзённасці, адносіцца да жыцця як да найвялікшай каштоўнасці, з аптымізмам глядзіць у заўтрашні дзень.

Запісала Фаіна Касаткіна, газета “Пастаўскі край”

Удзельнікі пастаўскай дэлегацыі

Интернет-ресурсы