Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
3 февраля 2016

Пра барацьбу са злачыннасцю і работу са зваротамі

29 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. На парадак дня былі вынесены два асноўныя пытанні: “Аб выкананні на тэрыторыі раёна Праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2013-2015 гады і задачах па прафілактыцы правапарушэнняў” і “Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2015 годзе ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Па першым пытанні членаў райвыканкама і запрошаных на пася­джэнне праінфармавалі начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама А. М. Гарус і пракурор раёна А. А. Козіч. Заслуханы тлумачэнні старшынь Камайскага сельскага Савета Г. Ч. Урбанайця і Лынтупскага сельскага Савета А. Я. Макаранкі, дзе дапушчана найбольшая колькасць правапарушэнняў. Зацверджана Комплексная праграма па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі раёна.

Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб далажыла загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Т. В. Васільчанка. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне П. Л. Курто завастрыў увагу прысутных на пытаннях занятасці насельніцтва і выплаты зар­платы. Пра тое, як працуюць са зваротамі грамадзян, гаварылі дырэктар аўтатранспартнага прадпрыемства №17 А. Д. Малахаў і дырэктар унітарнага прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна” І. Г. Глушонак.

На пасяджэнні разгледжаны і шэраг іншых пытанняў.

Фаіна КАСАТКІНА

Интернет-ресурсы