Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
29 августа 2018

Помніку – быць!

У 2019-м Паставам спаўняецца 610 гадоў. Да гэтай даты ля палаца Тызенгаўзаў плануецца ўстанавіць помнік Антонію Тызенгаўзу.

— Ужо зроблены эскізны праект. Прыцягнуты спецыялісты, у прыватнасці, вядомы беларускі скульптар Аляксандр Фінскі, — расказваў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. — Зараз праз газету хочам звярнуцца да людзей, не абыякавых да гісторыі, з просьбай прыняць удзел у зборы сродкаў на выраб і ўстаноўку помніка. Сёлета, у Год малой радзімы, гэта асабліва актуальна.

За падобнымі прыкладамі хадзіць далёка не трэба — вось самы нядаўні. Падчас 29-га Міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік», які праходзіў на Пастаўшчыне 8-10 чэрвеня бягучага года, у вёсцы Агароднікі адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака, прысвечанага нашаму знакамітаму земляку, класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Дубоўку. Дык вось, сродкі на гэты знак сабралі выхадцы з Пастаўшчыны, якія жывуць у іншых гарадах. Галоўным арганізатарам выступіў старшыня Беларускага фонду культуры, дацэнт кафедры сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры, ураджэнец вёскі Шкіралі нашага раёна Тадэвуш Стружэцкі. Унеслі свой грашовы ўклад Людміла і Аляксандр Курыловічы, Вольга і Павел Маісеевы, Павел Пронька, Іосіф Зямчонак, Галіна Шукяловіч, Святлана Ліпніцкая. А пастаўскі прадпрымальнік Сяргей Попраўка бясплатна прадаставіў мармуровы камень і выканаў шэраг работ. Такім чынам, агульнымі намаганнямі зроблена добрая справа на карысць малой радзімы.

— Вельмі знакавая для Пастаў і вядомая далёка за межамі Беларусі асоба Антонія Тызенгаўза. Далучыцца да ўвекавечання яго памяці — справа гонару кожнага, хто любіць свой горад і хоча ганарыцца ім, — заключыў Юрый Кісялёў. — Раённым выканаўчым камітэтам будзе адкрыты ў банку рахунак для збору сродкаў на помнік, пра што мы паведамім праз газету дадаткова.

Яго след у Паставах

Антоній Тызенгаўз — вядомы палітычны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, асветнік, рэфарматар, мецэнат. З маладых гадоў ён займаў розныя дзяржаўныя пасады, дайшоўшы да пасады вялікага падскарбія літоўскага. Валодаў шматлікімі ўладаннямі ў Вільні і Гродне, а з сярэдзіны 18 стагоддзя — і маёнткам у Паставах. На той час гэта было маленькае глухое мястэчка з уросшымі ў зямлю і напаўгнілымі ад часу драўлянымі хаткамі і грунтавымі вуліцамі, якія вясной і восенню ператвараліся ў бруднае месіва.

У 1760-я гады Антоній Тызенгаўз распачаў у Паставах буйнамаштабнае будаўніцтва. Яно вялося пад кіраўніцтвам папулярнага на той час у ВКЛ італьянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака. На Рынкавай плошчы (зараз — плошча Леніна) былі ўзве­дзены разнастайныя па сваіх функцыях каменныя будынкі ў барочным стылі, якія стварылі адзіны архітэктурны барочны ансамбль (і па сённяшні дзень ён адзіны ў Беларусі). Тады ж у цэнтры горада быў створаны адкрыты рынак, узводзіўся і палац. У палацы працавала адзіная ў Рэчы Паспалітнай балетная школа. Актыўна развівалася прамысловасць. Былі пабудаваны або ўдасканалены цагляны завод, папяровая фабрыка, фабрыка паясоў, ткацкія майстэрні, ветраны і вадзяны млыны, мануфактура па апрацоўцы скур.

На жаль, па розных прычынах рэфарматарская дзейнасць Антонія Тызенгаўза была прыпынена, а ў 1785 годзе яго зямны шлях завяршыўся.

Падрыхтавала да друку Фаіна КАСАТКІНА, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы