Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Поставы ночью Набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
6 мая 2016

Подзвіг народа не будзе забыты

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — франтавікі, партызаны, працаўнікі тылу!

Паважаныя жыхары Пастаўшчыны! Сардэчна віншуем вас з вялікім усенародным святам — Днём Перамогі!

Гэта знамянальная падзея для кожнага з нас. Заваяваная Перамога дала мільёнам людзей магчымасць радавацца жыццю, мірна працаваць, выхоўваць дзяцей, з упэўненасцю глядзець у будучыню. Вясна 45-га застаецца вечным сімвалам бяспрыкладнага подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў.

Мірнае і стваральнае жыццё — гэта тое, чым мы даражым як самым найвялікшым скарбам. Цяперашняе пакаленне ніколі не забудзе тых, хто цаной свайго жыцця адстаяў нашу Радзіму, вызваліў яе ад гітлераўскіх захопнікаў.

Мы бясконца ўдзячныя вам, паважаныя ветэраны, і як самую дарагую каштоўнасць захоўваем ваш галоўны запавет — любіць Айчыну, абараняць яе інтарэсы і заўсёды быць разам, згуртаванымі і адзінымі.

Мінулае адыходзіць у гісторыю. З гадамі ў памяці сціраецца вастрыня падзей. Але подзвіг народа, які выратаваў чалавецтва ад фашызму і заваяваў Вялікую Перамогу, бессмяротны.

З Днём Перамогі, жыхары Пастаўшчыны! Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, поспехаў і плённай працы. Няхай над Радзімай заўсёды будзе мірнае, сонечнае неба, а вашы дамы напоўнены радасцю, любоўю і цеплынёй.

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Интернет-ресурсы