Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав
Поставы ночью
Поставы ночью
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
17 августа 2016

ПМЦ уразіў кітайцаў

У мінулую пятніцу ў нашым раёне пабывалі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Рыгоравіч Пазняк, дырэктар сумеснага кітайска-беларускага таварыства з абмежаванай адказнасцю “СИГИКОП-Бел” Ян Ліцзэ і яго намеснік Лу Гопін.

У суправаджэнні старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктара Сяргеевіча Гутарава яны наведалі ПВУП “Пастаўскі мэблевы цэнтр”, дзе сустрэліся з яго дырэктарам  Анатоліем Міхайлавічам Бабічавым і азнаёмі­ліся з работай прадпрыемства.

Прадстаўляючы дзелавых кі­тай­скіх гасцей, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Пазняк адзначыў, што галаўная кампанія па міжнародным тэхніка-эканамічным супрацоўніцтве была заснавана ў 1970 годзе ў правінцыі Ганьсу Кітайскай Народнай Рэспублікі. Яна ажыццяўляе сваю дзейнасць больш чым у 40 краінах Азіі, Афрыкі і Акіяніі ў сферы фінансавання, выканання праектаў па дагаворах падраду, тэхнічным і супрацоўніцтве ў сферы працоўных паслуг і гандлю. За гэты час кампанія рэалізавала вялікую колькасць праектаў, якія адпавядаюць сусветным стандартам. У Беларусі яна прадстаўлена ТАА “СИГИКОП-Бел”, якую, у прыватнасці, зацікавіла вытворчасць дзвярэй з натуральнай драўні­ны на Пастаўскім мэблевым цэнтры. Гэты від дзейнасці і стаў прадметам перамоў па наладжванні кантактаў.

Кітайскі бок убачыў Пастаўскі мэблевы цэнтр як сур’ёзнага вытворцу  прадукцыі, якая на сённяшні дзень рэалізуецца ў 26 краін свету. У апошнія два гады вельмі актыўна асвойваецца рынак  Саудаўскай Аравіі, Аб’­яднаных Арабскіх Эміратаў, Кувейта, Ірака і іншых краін. Напрыклад, толькі ў  Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку прадпрыемствам  будзе пастаўлена 80 тысяч дзвярэй.

Уся прадукцыя Пастаўскага мэблевага цэнтра вырабляецца з натуральнага масіву. Яе цана залежыць ад віду драўніны (а гэта сасна, вольха, арэх і дуб). Найбольшым попытам карыстаюцца вырабы сярэдняга сегмента, кошт якіх  задавальняе заказчыкаў.

Падчас перамоў закраналіся пытанні лагістыкі, мытнага афармлення, асартыменту і іншыя. Нямала іх узнікла пры наведванні асноўнай вытворчасці, дзе на ўсіх яе этапах задзейнічана высокатэхналагічнае абсталяванне. Госці прайшлі па ўсіх цэхах і цікавіліся найперш якасцю работ, і яна задаволіла. Затрымаліся і ў выставачнай зале, дзе прадстаўлены асноўныя ўзоры гатовай прадукцыі: ад самай таннай да дарагой. Убачанае ўразіла кіраўніцтва сумеснага кітайска-беларускага таварыства. Добрыя ўражанні засталіся ў гасцей ад наведвання новай фабрыкі па вырабе паркетнай дошкі. Тут, хаця яшчэ і працягваецца мантаж абсталявання,  ужо атрыманы  першыя ўзоры новай прадукцыі.

Каля трох гадзін доўжылася знаёмства з дзейнасцю найбуйнейшага не толькі на Пастаўшчыне, але і ў Беларусі прыватнага прадпрыемства. Прадстаўнікі кітайскага боку шчыра дзякавалі афіцыйным асобам і кіраўніцтву цэнтра за прадастаўленую магчымасць убачыць працэс вырабу прадукцыі, ацаніць яе якасць і выказалі зацікаўленасць у наладжванні практычнага супрацоўніцтва.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы