Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью
Набережная
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
27 июня 2016

Перанялі вопыт, паставілі задачы

15 чэрвеня два рэгіёны Віцебскай вобласці сталі пляцоўкай для правядзення выязнога пасяджэння калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Узначаліў яго міністр галіны Аляксандр Аляксандравіч Церахаў. У першай палове дня ўдзельнікаў мерапрыемства сустракалі Паставы, у другой — Глыбокае.

Удзел у выязной калегіі прынялі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Мікалаевіч Белавус, начальнік абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Юрый Адамавіч Дзядзёла, старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў, супрацоўнікі апарату Міністэрства, кіраўнікі абласных упраўленняў галіны, а таксама старшыні абласных прафсаюзных камітэтаў Міншчыны, Віцебшчыны і Магілёўшчыны.

На парадак дня былі вынесены тры пытанні: выкананне Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады; рэалізацыя галіновага пагаднення паміж Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі і Беларускім прафсаюзам работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў на 2015-2017 гады; кошт, аб'ёмы і якасць бягучага і капітальнага рамонту жыллёвага фонду.

Убачыць, што па гэтых напрамках зроблена на практыцы, удзельнікі калегіі змаглі, наведаўшы шэраг аб'ектаў. Першым з іх стаў дом №5 па вуліцы Станке¬віча. Дырэктар унітарнага прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна» Ілья Генадзьевіч Глушонак расказаў пра правядзенне капітальнага рамонту гэтага дома сіламі камунальнікаў. Ажыццяўляць яго нескладана, паколькі на пачатковым этапе будаўніцтва ў аб'ект былі ўкладзены дастатковыя капітальныя сродкі, ды і дом пабудаваны якасна. У выніку на працягу ўсёй эксплуатацыі затраты на яго ўтрыманне былі зведзены да мінімуму, а фасад і цокаль і сёння выглядаюць як новыя. Адпаведна, і сродкі на яго капітальны рамонт спатрэбяцца значна меншыя, чым на тыя аб'екты, пры будаўніцтве якіх эканомілі на ўсіх этапах. Ужо падлічана, што пры гранічных нормах затрат на адзін квадратны метр у паўтара мільёна рублёў расходы па гэтым доме складуць прыблізна 800 тысяч. Эксплуатацыйныя якасці дадзенага аб'екта жылфонду атрымалі найвышэйшую ацэнку міністра і іншых удзельнікаў калегіі.

Наступны аб'ект — цеплавыя сеткі камунальнай службы раёна. Іх замена — важная задача, якая стаіць перад галіной. Сёлета па ўсёй краіне плануецца замяніць больш за 600 кіламетраў цепласетак, у тым ліку 7 кіламетраў на Пастаўшчыне. Яшчэ адна задача, над якой актыўна працуюць мясцовыя камунальнікі, — ліквідацыя паветраных цеплатрас, якія з'яўляюцца асноўнай крыніцай цеплавых страт. З класічным прыкладам замяшчэння імпартнага прыроднага газу мясцовымі відамі паліва і аналізам сабекошту адной гігакалорыі цеплавой энергіі ў залежнасці ад віду паліва ўдзельнікі нарады азнаёміліся на кацельні ў мікрараёне 6 гарадка. Таксама былі разгледжаны пытанні дыспетчарызацыі шматкватэрных жылых дамоў на прыкладзе Новалукомля і ўкаранення цеплаўтылізатараў сухога і кандэнсацыйнага тыпу на кацельнях Віцебска. Апошнія — пілотны праект айчынных камунальнікаў, які дазваляе знізіць сабекошт 1 Гкал з аднаго мільёна рублёў да 865-ці тысяч. Распрацоўцы яшчэ трэба прайсці апрабацыю на працягу наступнага ацяпляльнага сезона. Калі яна дасць станоўчы вынік, новаўвя¬дзенне будзе ўкаранёна па ўсёй краіне.

Затым удзельнікі выязной калегіі перамясціліся ў Глыбокае, дзе да іх далучыліся кіраўнікі раённых камунальных службаў вобласці. Разам яны наведалі палігон цвёрдых бытавых адходаў, агледзелі будаўніцтва ачышчальных збудаванняў і сістэмы каналізавання, пабывалі на водна-аздараўленчым комплексе, азнаёміліся з рэалізацыяй калектыўнага дагавора, заключанага паміж наймальнікам і прафкамам УП ЖКГ Глыбоцкага раёна. Кропку ў рабоце форуму паставіла пленарнае пасяджэнне калегіі, на якім былі падведзены вынікі і пастаўлены задачы на бліжэйшую перспектыву.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ

Интернет-ресурсы