Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная Храм Постав
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
1 октября 2023

Паважаныя настаўнікі, выхавальнікі, ветэраны педагагічнай працы, работнікі сістэмы адукацыі раёна!

Сардэчна віншуем з прафесійным святам! Шчыра дзякуем за вашу ганаровую працу, веды, якія штодня атрымліваюць нашы дзеці, за найважнейшыя ў жыцці ўрокі сумленнасці, чалавечнасці, дабрыні, любові да сваёй Радзімы. Як бы ні ўдасканальваліся тэхналогіі, нязменным застаецца аўтарытэт педагога. Ваша высокае прафесійнае майстэрства, найлепшыя асабістыя якасці, цвёрдая  грамадзянская пазіцыя дапамагаюць выхоўваць пакаленні, якія шануюць традыцыі беларускага народа, ведаюць гісторыю свайго краю, імкнуцца вучыцца, развівацца і самаўдасканальвацца. Прадстаўнікам менавіта гэтага, новага, пакалення заўтра ствараць будучыню Пастаўшчыны і ўсёй Беларусі, таму ваша місія мае асабліва вялікую значнасць.

Жадаем вам і далей несці ў сэрцах вялікую любоў да сваёй прафесіі, быць ёй адданымі, заўжды імкнуцца да пакарэння новых вяршынь. Няхай дадаюць сіл павага вашых вучняў, іх дасягненні і поспехі. Шчасця вам, моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях і ўсяго толькі самага лепшага.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Интернет-ресурсы