Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
17 ноября 2023

Паважаныя аграрыі, работнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў Пастаўшчыны, шаноўныя ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці!

Са святам вас! Дзякуй за адданасць роднай зямлі, шчырую працу, за ваш уклад у развіццё раёна! Сёлета, нягледзячы на анамальную засуху, мы атрымалі найвышэйшую ў вобласці ўраджайнасць зерневых і зернебабовых, намалацілі больш за іншых збожжа. І ў гэтым заслуга кіраўнікоў гаспадарак, спецыялістаў і, вядома, механізатараў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў, нашых шэфаў-гараджан. Народная мудрасць сцвярджае: «Лёгкага хлеба не бывае».

Хлебаробская праца была і застаецца адной з самых важных і ганаровых. Сёння ў сельскагаспадарчай галіне імкліва ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі, прымяняюцца новыя метады вытворчасці і перапрацоўкі, мадэрнізуюцца прадпрыемствы, выпускаецца высакаякасная і канкурэнтаздольная прадукцыя. Няхай і надалей ваш прафесіяналізм, настойлівасць у дасягненні мэты, эфектыўнае кіраванне служаць развіццю аграрнага сектара, паляпшэнню дабрабыту насельніцтва. Будзьце верныя абранаму шляху, прымнажайце набытае.

Жадаем усім вам моцнага здароўя, надзейнага тылу, святочнага настрою.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Интернет-ресурсы