Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Поставы ночью Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Храм Постав
Поставы ночью
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
9 февраля 2016

Пастаўскія валейбалісты — лепшыя ў вобласці

З 22 па 25 студзеня ў абласным цэнтры праходзілі "Алімпійскія дні моладзі" Віцебскай вобласці па ўсіх відах спорту сярод юнакоў 1999 года нараджэння і маладзей. Пастаўчане прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе і паказалі выдатны вынік.

У склад пастаўскай каманды ўвайшлі выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Арцём Бандарэнка, Дзяніс Радзевіч, Андрэй Казлоўскі, Аляксандр Каспер, Максім Іваноў, Арсеній Шнітоўскі, Ігар Скур'ят і Дзяніс Януш, а таксама Аляксей Лабуць, які зараз вучыцца ў рэспубліканскім дзяржаўным вучылі¬шчы алімпійскага рэзерву. Трэнер каманды — Генадзь Генадзьевіч Савосін.

У спаборніцтвах удзельнічалі 6 каманд, ігры праходзілі па кругавой сістэме. Нашы хлопцы паказалі выдатную гульню і не саступілі сапернікам ні ў адной сустрэчы, абыграўшы равеснікаў з Віцебска, Верхнядзвінска і Бешанковічаў з лікам 3:0, а аршанцаў і шумілінцаў — 3:1.

— Для нас «Алімпійскія дні моладзі» — гэта галоўныя спаборніцтвы года, таму атрымаць на іх перамогу ўдвая прыемна. Спадзяюся, што юнакі таксама ўдала выступяць і на рэспубліканскім этапе, пакажуць усё, на што здольныя і чаму на працягу многіх гадоў іх вучыў трэнер Генадзь Генадзьевіч Савосін, — дзяліўся гонарам за прадстаўнікоў пастаўскай валейбольнай школы яе дырэктар Павел Вавінскі.

Валейбалісты ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і Кубкам. Акрамя гэтага, на аснове каманды бу¬дзе сфарміравана зборная вобласці, якая прыме ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах. Яны адбудуцца ў Мінску 16—20 лютага.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ

Интернет-ресурсы