Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
6 октября 2015

Памаладзеў і пачысцеў

29 верасня ў Варапаеве адбылося адкрыццё абноўленага гарпасялковага парку. Ён быў рэканструяваны за сродкі Еўрапейскага саюза, выдзеленыя па праекце “Малыя рэкі — вялікія праблемы: працуем разам над абаронай і будучыняй малых рэк басейна Дзісны”. 

Парк, плошча якога каля 7 гектараў, размешчаны на беразе ракі Заражанка — аднаго з прытокаў Дзісны — і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Ён быў закладзены на мяжы ХІХ—ХХ стагоддзяў магнатам Канстанцінам Пшаздзецкім. Сёння гэта папулярнае месца адпачынку гарпасялкоўцаў і правядзення розных свят і мерапрыемстваў.

У ходзе рэканструкцыі адрамантаваны мост у цэнтры парку, устаноўлена 10 лавак і 4 кантэйнеры для збору смецця, зроблена кантэйнерная пляцоўка, — расказвала старшыня Варапаеўскага сельскага Савета Н. М. Седзюкевіч. — Акрамя таго, набыты мотаблок з прычэпам, мотакаса, піла і кустарэз для яго абслугоўвання. З дапамогай названай тэхнікі мы ўжо з вясны прыбіралі смецце, касілі траву. Таксама былі выдзелены сродкі на высечку сухіх і аварыйных дрэў — іх высечана і вывезена больш за 30. На іншых абрэзаны сухія галіны. Работы выконваў Варапаеўскі ўчастак УП ЖКГ. Зроблены гісторыка-архітэктурныя апорныя планы праектаў зон аховы парку. Агульны бюджэт выкананых работ склаў каля 40 тысяч еўра.

Акрамя парку ў Варапаеве, на сродкі Еўрасаюза быў рэканструяваны і парк у вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёна, куплена лабараторыя для забору проб вады ў рэках басейна Дзісны, бо праект нацэлены на тое, каб ачысціць рэчышчы рэк і самі рэкі ад смецця і шкодных прымесей. Ён аб’яднаў намаганні трох выканкамаў: Шаркаўшчынскага, Пастаўскага і Глыбоцкага, грамадскіх арганізацый, сярод якіх Мясцовы фонд садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва “Інтэракцыя” і міжнароднае экалагічнае аб’яднанне “Прырода і мы”, райінспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама нераўнадушных да прыроды людзей: школьнікаў і дарослых. Разам на працягу двух гадоў яны сачылі за экалагічным станам вады ў рэках, займаліся ўборкай іх берагоў.

Прадстаўнікі названых вышэй структур прысутнічалі і на адкрыцці варапаеўскага парку. Ад імя Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта, жыхароў гарпасёлка і ўсяго раёна намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў падзякаваў кіраўніку праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы” Ірыне Івановай за ініцыятыву, якая распаўсюдзілася на наш раён.

— Работы, праведзеныя ў рамках праекта, удыхнулі ў парк новае жыццё, — адзначыў ён. — Шмат зроблена па выхаванні экалагічнай культуры, у першую чаргу сярод школьнікаў. Несумненна, праект акажацца доўгатэрміновым, бо экалагічныя пасты і клубы, якія з’явіліся ў ходзе яго рэалізацыі, будуць праводзіць маніторынг стану не толькі гэтай, але і іншых рэк. А значыць, паступова будуць паляпшацца экалогія, дасягацца мэты ўстойлівага развіцця малых гарадоў і рэгіёнаў. Мы ўжо ўносілі прапановы па далейшых праектах у мэтах супрацоўніцтва на карысць нашай прыроды і людзей. Радуе, што ўсе яны падтрымліваюцца Еўрасаюзам.

— Наша задача — працаваць як з грамадскасцю, так і з мясцовай уладай, — гаварыла прадстаўніца структуры Еўрасаюза ў Беларусі, менеджар праектаў па энергетыцы і навакольным асяроддзі Алена Ракава. — Цудоўна, калі знаходзяцца такія пляцоўкі для дыялогу і змяненняў, як гэта. Прыемна, што праект адбыўся. Ён не апошні. Кожны год мы аб’яўляем конкурс праектаў, на якія Еўрасаюз вылучае грошы. Таму прыдумвайце новую ідэю і ўдзельнічайце зноў!

Ірына Іванова ў сваю чаргу адзначыла, што да­дзены праект стаў добрай пілотнай пляцоўкай для будучых класных ініцыятыў, і падзякавала ўсім, хто дапамагаў яго рэалізоўваць. Затым выступоўцы перарэзалі чырвоную стужку на ўвахо­дзе ў парк. А настаўніца Варапаеўскай СШ А. П. Болт правяла для прысутных невялікую экскурсію па ім.

Алена ШАПАВАЛАВА

Интернет-ресурсы