Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Поставы ночью Набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав
Ночная набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
5 марта 2018

Паехалі на вобласць

У канцы лютага завяршыўся першы этап рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. У ім прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі ад 6 да 10 гадоў. Наш раён актыўна ўключыўся ў спаборніцтва, было прадстаўлена каля 20 работ навучэнцаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера.

26 лютага былі падведзены вынікі раённага этапа конкурсу. У склад су­дзейскай калегіі ўваходзіла 5 чалавек: начальнік Пастаўскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Лысёнак, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Лойка, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера Жанна Курдо, карэспандэнт рэдакцыі газеты «Пастаўскі край» Наталля Налей і галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Гатоўчык.

Пераможцай раённага этапа конкурсу прызнана Вікторыя Куцуха з работай «Залатая восень». Другое месца падзялілі Анастасія Дарафейчык («Поры года») і Дар’я Шылей («Пастаўскі пейзаж»). Трэцяе занялі Ула­дзіслаў Дзісько («Дзіўная сустрэча») і Аляксандр Макруш («Вясёлая сямейка»).

Усе работы адпраўлены ў Віцебск для ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.

Тэкст і фота Наталлі Налей

Интернет-ресурсы