Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью Храм Постав
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
19 июля 2021

Падвялі вынікі работы

12 ліпеня адбылася ХХХІІІ справаздачна-выбарная канферэнцыя Пастаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Удзел у канферэнцыі прынялі 73 дэлегаты і сакратары пярвічных арганізацый БРСМ раёна. Таксама на ёй прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чаплінская, кіраўнікі раённага аб’яднання прафсаюзаў і райсавета ветэранаў Іна Далецкая і Ганна Літвіновіч.

З дакладам аб рабоце арганізацыі ў 2017—2021 гадах выступіла першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч. Яна адзначыла, што сёння на Пастаўшчыне дзейнічаюць 74 пярвічкі рэспубліканскага саюза моладзі, якія аб’ядноўваюць у сваіх радах 974 чалавекі. Пярвічкі створаны амаль ва ўсіх установах адукацыі раёна, на прадпрыемствах, у арганізацыях, воінскіх часцях, аддзелах па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў райвыканкама, Дэпартаменце аховы МУС Рэспублікі Беларусь, авіяцыйным атрадзе МНС. БРСМаўцы прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных акцыях і мерапрыемствах, у тым ліку такіх грамадска значных, як перапіс насельніцтва, выбары дэпутатаў парламента і Прэзідэнта краіны, уваходзяць у склад Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў. Акрамя таго, прадстаўнікі саюза з’яўляюцца членамі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, удзельнічаюць у студатрадаўскім і валанцёрскім рухах, у сувязі з чым не раз адзначаліся на абласным узроўні. Разам з арганізацыяй другаснай занятасці моладзі і развіццём валанцёрства раённы камітэт БРСМ вялікую ўвагу надае фарміраванню ў юнакоў і дзяўчат жадання весці здаровы лад жыцця, падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі, развіццю навацыйнай, навуковай і прадпрымальніцкай дзейнасці.

На Пастаўшчыне дзейнічаюць 74 пярвічкі рэспубліканскага саюза моладзі, якія аб’ядноўваюць у сваіх радах 974 чалавекі.

Кацярына дастаткова падрабязна расказала пра ўсе напрамкі работы раённай арганізацыі маладзёжнага саюза, прапанаваўшы ў канцы свайго выступлення прызнаць яе здавальняючай. Следам з дакладамі выступілі вадзіцель рэзервовай пагранічнай заставы пагранкамендатуры «Паставы» Антон Клянцэвіч, мінулагоднія пераможцы абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года» Вольга Лойка і рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу «Уладар сяла» Алена Зубко. Яны асобна спыніліся на мерапрыемствах грамадзянска-патрыятычнага кірунку, якія праводзяцца райкамам БРСМ, развіцці на Пастаўшчыне валанцёрскага руху «Добрае Сэрца» і рэалізацыі праектаў для працоўнай моладзі. Самым актыўным членам грамадскага аб’яднання Кацярына Малевіч уручыла граматы і невялікія падарункі.

На пасяджэнні быў прыняты зварот дэлегатаў канферэнцыі да моладзі раёна, абраны новы склад райкама і раённай кантрольнай камісіі, дэлегаты на ХХХV справа­здачна-выбарную канферэнцыю абласной арганізацыі ГА «БРСМ». Таксама прайшоў І пленум абноўленага раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, на якім выбралі першага і другога сакратароў. Гэтыя пасады зноў занялі Кацярына Малевіч і Вольга Мяшко.




Алена Шапавалава. Фота аўтара

Падчас работы канферэнцыі

Кацярына Малевіч уручае грамату райкама БРСМ Андрэю Жылеўскаму

Интернет-ресурсы