Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Храм Постав Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная
Набережная
Набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
21 декабря 2017

Па цуды ў лес да Дзеда Бая

Навагоднія і калядныя святы — час чароўных пераўвасабленняў, цудоўнага настрою, падарункаў і здзяйснення мар. Апынуцца ў казачнай атмасферы зімняга лесу дзецям і дарослым прапануе і Дзед Бай.

Убачыць адкрытае анімацыйнае прадстаўленне «Цуды ў лесе Дзеда Бая» жыхары раёна змогуць 25 снежня, 7 і 14 студзеня. У Азёрках усіх чакаюць гаспадары сядзібы — мудры казачнік Дзед Бай і яго сяброўка Марыля. Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай, гарэзлівай свавольніцай Бабай Ягой, вясёлым селянінам Гушчыкам і яго сястрой Валяр’янай яны пераадолеюць шэраг перашкод, якія ім будзе чыніць злая вядзьмарка Цыкута. Але, як і ў любой казцы, дабро ў рэшце рэшт пераможа зло і паміж усімі персанажамі запануюць сяброўства і згода.

Апроч анімацыйнай дзеі, гасцей чакаюць гульні, забавы, карагод ля лясной прыгажуні. Таксама будзе наладжаны выязны гандаль. Пачатак прадстаўленняў у 15 гадзін. Кошт уваходнага білета для дарослых — 4.50, для дзяцей — 3.00 рублі. Дабрацца ў Азёркі з плошчы Леніна ў райцэнтры можна будзе на спецыяльным аўтобусе (адпраўленне з прыпынку ля магазіна “Малако” ў 14.30).

Для арганізаваных груп прадстаўленні ў Азёрках пачаліся ўжо 16 снежня і працягнуцца да 14 студзеня. Вы таксама можаце да іх далучыцца. Калі ёсць жаданне, тэлефануйце на нумар 2-01-93.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы