Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
28 марта 2016

Па пытаннях аграпрама

18 сакавіка начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Федчанка правёў у Паставах "прамую тэлефонную лінію" і прыём грамадзян.

На "тэлефоннай лініі" і прыёме прысутнічалі кіраўнік спраў райвыканкама Г. Ф. Літвіновіч і в. а. загадчыка сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычнымі асобамі райвыканкама А. Р. Дзівіна. Жадаючых выказацца па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, дзейнасці службовых асоб, вырашэнні пытанняў паўсядзённага жыцця знайшлося няшмат. Шэраг пытанняў развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці Пастаўшчыны быў закрануты падчас падвядзення вынікаў, у якім удзельнічаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання С. В. Чэпік.

С. А. Федчанка, у прыватнасці, цікавіўся гатоўнасцю гаспадарак да веснавых палявых работ, ходам вытворчасці і рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі, выплатай заработнай платы, структурнымі пераўтварэннямі, якія адбываюцца ў аграпрамысловым комплексе раёна. Размова ішла таксама аб фінансавых праблемах сельскагаспадарчых арганізацый, шляхах іх вырашэння як на мясцовым, так і на дзяржаўным узроўнях.

Интернет-ресурсы