Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Ночная набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
24 мая 2016

Па пятніцах у вячэрнім эфіры

Пасля рэарганізацыі праваднога радыёвяшчання сёлета перадачы мясцовага радыё не толькі на Пастаўшчыне, але і па ўсёй краіне зніклі ў эфіры, паколькі іх не ўключылі ў расклад вяшчання радыётрансляцыйнымі вузламі на 2016 год. Мы спадзяваліся напрыканцы зімы аднавіць вяшчанне, калі заключылі дагавор з Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё аб трансляцыі нашых праграм на ўмовах аплаты. Аднак зрабіць гэта не ўдалося па шэрагу тэхнічных прычын, найперш з-за адсутнасці абсталявання для арганізацыі такога ўключэння на РТПС “Мядзел”. Перадачы Пастаўскага радыё выходзілі ў эфір толькі ў інтэрнэце і размяшчаліся на сайтах.

Зараз сітуацыя памянялася, бо з’явілася тэхнічная магчымасць выходзіць у эфір з дапамогай дырэкцыі КТУП “Мінская хваля”, з якой мы заключылі дагавор на аказанне паслуг. Такім чынам, пачынаючы з пятніцы, 3 чэрвеня, выніковая інфармацыйна-аналітычная праграма Пастаўскага радыё “Мясцовы час” будзе выходзіць у эфір па пятніцах з 21.15 да 21.35 і на іншай частаце — 102,4 FM. Праўда, нашым радыёслухачам, каб пачуць нас, неабходна будзе пераключыць эфірныя прыёмнікі “МЭТА” беларускай вытворчасці ААТ “Прамсувязь” на новую частату.

Каб зрабіць гэта, трэба звярнуцца ў раённы вузел электрасувязі (вул. Камунальная, 4 “А”), дзе спецыялісты бясплатна зробяць патрэбнае пераключэнне вашых радыёпрыёмнікаў. Неабходныя даведкі можна атрымаць кругласутачна па тэлефоне 4-14-07. З рэдакцыяй раённага радыё цяпер можна звязацца па тэлефоне 2-06-01, альбо заходзьце ў радыёстудыю па вуліцы Савецкай, 84 “А” (2-гі паверх). Нашы перадачы цяпер таксама можна рэгулярна слухаць у запісе і на новым сайце www.postavytv.by.

Уладзімір ШЫК,
рэдактар Пастаўскага раённага радыё

Интернет-ресурсы