Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная
Набережная
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
28 сентября 2017

Не ступіць за апошнюю рысу

Если тебе кажется, что всё играет против тебя,
вспомни о том, что самолёт движется против ветра,
а не наоборот, и только поэтому он летит.

Генри ФОРД

З 4 па 10 верасня ў Віцебскай вобласці прайшла акцыя пад дэвізам “Любі і цані жыццё”, прымеркаваная да Сусветнага дня папярэ­джання самагубстваў. У яе рамках у нашым раёне праведзены шэраг мерапрыемстваў. Адно з іх — круглы стол. У абмеркаванні праблемы прынялі ўдзел святары праваслаўнай і каталіцкай канфесій, урач-псіхіятр і псіхолаг Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, псіхолагі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама, грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі.

— Праблема суіцыдаў актуальная ва ўсім свеце, — распачаў гутарку за круглым сталом намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. — У тым ліку і для Беларусі і Пастаўшчыны ў прыватнасці. На жаль, наш раён знаходзіцца ў вобласці ў пяцёрцы тых, дзе на 100 тысяч насельніцтва прыпадае 30 суіцыдаў. У 2015 годзе ў нас іх здзейснена 17, летась — 11, з пачатку бягучага года — 13. Гэта высокія паказчыкі. Распрацаваны і ажыццяўляецца перспектыўны план па вырашэнні праблемы, узаемадзейнічаюць службы і арганізацыі. Але належнага эфекту пакуль не дабіліся. Сумная статыстыка прымушае зноў і зноў вяртацца да гэтай тэмы.

Духоўнасць ратуе, бездухоўнасць губіць

Першым узяў слова настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Паставыпротаіерэй Валерый Пашкевіч.

— Самагубства — гэта вялікі грэх, — гаварыў святар. — Бездухоўнасць адкрывае дарогу д’яблу. Чалавек здраджвае Богу і сваім бліжнім. За яго не моляцца ў храме, не ставяць крыж на магіле, ён пазбаўляе сябе не толькі зямнога, але і вечнага жыцця. А ўсё таму, што ў яго ўсяляецца д’ябал.

Узгадаю такую гісторыю. У даўнія часы былі землямеры, кожнага з якіх людзі стараліся пачаставаць. Адзін землямер так улёг у алкаголь, што расчараваўся ва ўсім, усё яму стала няміла. Узяў вяроўку і пайшоў у хлеў вешацца. Яго жонка адчула нядобрае і падалася следам. Адчыніўшы дзверы хлява, жахнулася: побач з мужам убачыла жудасную пачвару. На шчасце, падаспеў сын і зняў бацьку з пятлі. Чалавек не толькі не пазбавіўся жыцця, але і абудзіўся ад духоўнага сну, знайшоў дарогу да храма.

Суіцыд — гэта духоўная хвароба. Каб пазбегнуць яе, трэба маліцца, ісці да споведзі, пакаяцца ў грахах. Гасподзь заўсёды дае выбар, а людзі павінны падтрымліваць адно аднаго добрым словам.

— А яшчэ — умець прабачаць, — працягнуў размову пробашч варапаеўскага касцёла ксёндз Юрый. — Апостал Пётр тры разы адрокся ад Хрыста, а ён яму дараваў гэта, сказаў: “Я цябе люблю” і назначыў сваім паслядоўнікам. А Юда здрадзіў Хрысту і не меў надзеі, што той даруе яму, таму і загубіў сябе. Хрыстос гаварыў: “Калі вы не даруеце ад сэрца, то і я вам не дарую”. Я часта кажу сужонкам: “Вы можаце спрачацца, сварыцца, але перад сном памірыцеся, бо ніхто не ведае, ці наступіць раніца”. Каб мірна жыць з самім сабой, мець супакой — прабачайце. У кожным чалавеку больш дабра, чым зла. Гэта трэба бачыць і ніколі не забываць трох ключавых слоў: “дзякуй”, “прашу”, “прабач”. Дзе ёсць вера, дабро, прабачэнне, там няма месца д’яблу.

Не трэба пазбягаць псіхіятра і псіхолага

— Чалавек рашаецца на суіцыд, калі знаходзіцца ў стане бездапаможнасці, безвыходнасці, бесперспектыўнасці, — канстатаваў урач-псіхіятр цэнтральнай раённай бальніцы Рустэм Адамавіч Крыніцкі. — Але часам праблемы бываюць надуманымі. Нездарма ж кажуць, што Бог ніколі не дае людзям такіх выпрабаванняў, якія немагчыма вынесці. І ў гэтым ім, безумоўна, дапамагаюць Касцёл, Царква. А яшчэ — псіхолагі і псіхіятры. Але вось які парадокс — пэўная колькасць людзей пазбягае зносін з намі: што пра мяне падумаюць, калі звярнуся да псіхіятра? Але ж у гэтым няма нічога заганнага, а пры звяртанні мы гатовы аказаць дапамогу ў любы час сутак. Кабінеты псіхіятра і псіхолага ў бальніцы ізаляваныя ад паліклінікі, прыём ажыццяўляем без талонаў. Калі баіцеся псіхіятра, звяртайцеся да псіхолага, дарэчы, іх двое: для дарослых і дзяцей, працуюць “тэлефоны даверу”. Толькі звяртайцеся, а не замыкайцеся ў сваіх праблемах. Мы заўсёды гатовы да супрацоўніцтва.

— Калі чалавек пазбаўляе сябе жыцця, у яго ёсць на гэта прычына. Але яна ў яго галаве, суб’ектыўная, — працягнула тэму псіхолаг цэнтральнай раённай бальніцыАлена Уладзіміраўна Хмяльніцкая. — Ён так думае і адчувае. Прычын можа быць мноства, але ўсе іх павінна перакрыць Божая запаведзь: “Не забі!”. Мы з пацыентамі працуем з медыцынскага, псіхалагічнага і духоўнага пунктаў гледжання. Дык вось, менавіта духоўны аспект найбольш дзейсны. Прасцей знайсці агульную мову з тымі людзьмі, у якіх ужо сфарміравана сістэма жыццёвых каштоўнасцей. А яна выпрацоўваецца ў сям’і, пачынаючы, калі дзіця яшчэ немаўля, працягвае фарміравацца ў садку, школе.

“Не забі!” — гэту запаведзь павінны памятаць і жанчыны, якія рашаюцца на перарыванне цяжарнасці. З мінулага года займаемся перадабортным кансультаваннем цяжарных жанчын. Наша задача — захаваць жыццё яшчэ не народжанаму дзіцяці і камфортны псіхалагічны стан самой жанчыны. Як радасна потым бачыць гэтых жанчын і дзяцей!

Каб не захліснула адзіноцтва

У чалавека ёсць сям’я, ён працуе і адчувае сваю запатрабаванасць. А што калі ўсё гэта ў мінулым? Калі на пенсіі, адзінокі, падступаюць хваробы? Такімі пытаннямі задалася старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Францаўна Літвіновіч і патлумачыла, што ўсе “пярвічкі” грамадскага ветэранскага аб’яднання нацэлены на тое, каб дайсці да такіх людзей з клопатам і ўвагай. Старэйшыны вёсак, як ніхто, ведаюць, якія праблемы, трывогі ў таго ці іншага адзінокага пажылога чалавека. І вельмі важна, каб яны даносілі такую сітуацыю мясцовым органам улады, у савет ветэранаў. Іншы раз чалавеку не хапае проста добрага слова.

Думку пра тое, як патрэбна ўвага вясковым пажылым людзям, падтрымала і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Францаўна Лойка. Яна расказала пра папулярнасць свят вёсак, на якіх адчуваюць увагу да сябе практычна ўсе жыхары, што бібліятэкі і ў горадзе, і ў сельскай мясцовасці не толькі прапануюць кнігі, але і сталі месцам сустрэч людзей, як гурткі мастацкай самадзейнасці раскрываюць нават такіх дзяцей, знайсці агульную мову з якімі не заўсёды ўдаецца бацькам і педагогам.

— Дзеці і падлеткі — катэгорыя асаблівая. Невыказнае гора, калі хтосьці з іх рашаецца на суіцыд. Аналіз трагедый паказвае: яны звязаны з тым, што ў сем’ях не ўсё добра, з канфліктамі паміж аднагодкамі або асобамі супрацьлеглага полу, чэрствасцю і абыякавасцю людзей, — гаварыла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ніна Серафімаўна Каспяровіч. — Са 100 апытаных падлеткаў 36 хвалююць праблемы ўзаемаадносін, 29 хоць аднойчы адчувалі негатыўны эмацыянальны стан, 14 — вострую псіхатраўміруючую сітуацыю, 21 — знахо­дзіліся ў канфліктнай сітуацыі. Таму вельмі важна ўсё шырэй праводзіць прафілактыку суіцыдальных паводзін падлеткаў. Алгарытм дзеянняў спецыялістаў у гэтым напрамку распрацаваны, на сходах, праз інфармацыйныя стэнды і друкаваныя выданні навучаюцца бацькі. Асабліва вялікую работу праводзяць педагогі-псіхолагі і педагогі сацыяльныя.

Размова завяршылася. Ад яе і ад убачанага перад пачаткам круглага стала фільма Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расійскай Федэрацыі “Ступень рызыкі” пра выпадкі суіцыдаў і дзейнасць ратаўнікоў засталося гнятлівае адчуванне. Бо за кожным эпізодам — трагедыя не толькі таго, хто па сваёй волі развітаўся з жыццём, але і яго блізкіх і родных. Як спыніць жудасную статыстыку? Універсальнага адказу на гэта пытанне няма. Асабіста я думаю, што найперш сам чалавек, у галаве якога зарадзілася страшная думка, павінен знайсці ў сабе сілы не ступіць за апошнюю рысу. Ну, а яго акружэнне — заўважыць асаблівы стан, ахінуць клопатам і любоўю, падтрымаць, усяліць надзею. Пра што і гаварылася за круглым сталом.

Фаіна КАСАТКІНА, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы