Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
7 апреля 2021

Не паліце траву і сябе!

Кожную вясну з устанаўленнем сухога надвор’я людзі пачынаюць наводзіць парадак на сваіх прыдамавых тэрыторыях, спальваючы смецце і мінулагоднюю траву. Пры гэтым не задумваюцца над тым, што іх дзеянні могуць прывесці да ўзгарання дачных пабудоў і драўляных дамоў, лясных і тарфяных пажараў.

Згодна са статыстыкай, летась у Беларусі было зафіксавана 3 729 выпадкаў гарэння травы і кустарнікаў на плошчы амаль 3,5 тысячы гектараў. Ратаўнікі ліквідавалі 1 074 лясныя пажары і 225 узгаранняў тарфянікаў. Палы наносяць вялікі матэрыяльны ўрон дзяржаве і асобным грамадзянам. Нярэдка іх ахвярамі становяцца самі ж віноўнікі, у першую чаргу пажылыя людзі. Яны гінуць у агні, спрабуючы ўтаймаваць яго, страчваюць нажытую гадамі маёмасць.

Гэта пацвярджаюць шматлікія прыклады з аператыўных зводак МНС. Так, у маі мінулага года ­адзін з жыхароў Валожынскага раёна, наводзячы парадак у доме, вырашыў спаліць непатрэбныя рэчы. Месца для вогнішча выбраў за 5 метраў ад дома і гаспадарчай пабудовы. Апошняя і загарэлася ад іскры. У сакавіку жыхар Карэліцкага раёна выпальваў сухую расліннасць на сваім падвор’і. Калі полымя стала набліжацца да пабудоў, пачаў самастойна яго тушыць. У выніку на пенсіянеры загарэлася адзенне. Суседка выклікала ратаўнікоў. Пацярпелы атрымаў апёкі 30% цела. Таксама летась пры спальванні смецця ў Магілёўскім раёне загінуў пенсіянер 1950 года нараджэння, а пры тушэнні палу травы ў Нараўлянскім раёне ратаўнікі знайшлі абгарэлае цела пенсіянеркі 1935 года нараджэння.

Сёлета першы выпадак сезонных палаў быў зафіксаваны 7 сакавіка ў Смалявіцкім раёне. Там нехта па неасцярожнасці або наўмысна падпаліў мінулагоднюю траву. Далей зводкі МНС папаўнялі аналагічныя выпадкі. 15 сакавіка жыхарка Ганцавіцкага раёна прыбірала свой участак, выпальваючы сухую траву ля дома. Вецер хутка распаўсюдзіў агонь, і ўзнікла пагроза загарання суседняга дома. На дапамогу прыйшлі ратаўнікі. 24 сакавіка з-за неасцярожнага абыходжання з агнём была знішчана сухая расліннасць уздоўж меліярацыйнага канала ў Брэсце. На пажары пацярпеў пенсіянер, які спрабаваў яго патушыць.

Некалькі загаранняў травы і кустарнікаў ліквідаваны з пачатку года і на тэрыторыі Віцебскай вобласці. У Чашніцкім раёне 27 сакавіка пры выпальванні сухой расліннасці загінула 84-гадовая пенсіянерка. Яна стала другой па ліку ахвярай сёлетніх палаў у рэспубліцы.

Кожнаму, хто бярэ ў рукі запалкі, трэба памятаць, што выпальванне сухой расліннасці забаронена законам. У адпаведнасці з артыкулам 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за гэта, а таксама за непрыняцце мер па ліквідацыі палаў прадугледжана адказ­насць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах караеццаштрафам да 12 БВ (арт. 16.41 КаАП). А ў выпадку прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры наступае крымінальная адказнасць.

Алена Шапавалава, газета “Пастаўскі край”.

Палы сухой травы начались в Беларуси – в МЧС республики сообщили о первой жертве.

Сообщение о том, что в деревне Космыри Чашникского района горит сухая растительность, поступило спасателям в субботу, 27 марта, около пяти часов вечера. Когда пожарные прибыли на место ЧП, кроме травы горела еще хозпостройка.

На месте пожара работники МЧС нашли тело хозяйки дома – женщины 1937 года рождения.

Пожарные потушили огонь, в результате возгорание повреждена хозпостройка, выгорела растительность на площади 300 квадратных метров. По факту ЧП проводится проверка. Рассматривается версия – неосторожное обращение с огнем при выжигании сухой растительности.

Палы вредят природе и опасны для людей

Любители огня ошибочно считают, что зола, которая попадает в почву при сжигании, обогащает землю полезными минералами. Но большинство веществ вымывается или уходит с грунтовыми водами и растениями усваивается мизерная часть, рассказали в министерстве природы и охраны окружающей среды Беларуси.

Горение вызывает выделение углекислого газа, а вблизи дорог воздух насыщается тяжелыми металлами. Таким образом образуется угроза здоровью людей. Весенние палы также сказываются на видовом составе лугов и животного мира. Полезное разнотравье исчезает, а на его месте всходят сорняки.

Вместе с травой гибнут дикие животные, а также беспозвоночные, насекомые и рептилии. Кроме того, в огне уничтожаются кладки птиц. Таких как жаворонок, чибис и кряква.

Любителям костров и выжигателям сухой растительности грозит штраф до 890 рублей, а также погашение нанесенного ущерба.

Источник: sputnik.by

Интернет-ресурсы