Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
4 апреля 2016

Не без медалёў

26—27 сакавіка на базе Віцебскага кадэцкага вучылішча ў Лужасне прайшла II спартакіяда работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання вобласці. У ёй прынялі ўдзел больш за 350 служачых аблвыканкама, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў Віцебска, гарадскіх, раённых, сельскіх і пасялковых Саветаў дэпутатаў. У склад пастаўскай каманды, якую ўзначальваў старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, уваходзілі намеснік старшыні Юрый Кісялёў, начальнікі аддзелаў Людміла Шэцка, Уладзімір Гутар, супрацоўнікі аддзелаў і ўпраўленняў выканаўчага камітэта Аляксандр Бірук, ¬Дар'я Шыпко, Аляксей Латушкін, Сняжана Цыунель, Андрэй Антух, Аляксандр Федарэнка, Вольга Аляксандрава, старшыня Навасёлкаўскага сельскага Савета Канстанцін Мядзведзеў. Яны спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, армрэслінгу, гіравым спорце, плаванні, настольным тэнісе, валейболе, удзельнічалі ў конкурсах "Трапны кідок", "Летні біятлон" і "Дартс".

Найбольшага поспеху дабіліся Юрый Кісялёў і Вольга Аляксандрава, якія ў камандным заліку па настольным тэнісе занялі другое месца, уступіўшы толькі прадстаўнікам аблвыканкама. Пастаўскі «дуэт» узнагароджаны памятным Кубкам, сярэбранымі медалямі, дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Па выніках выступленняў ва ўсіх відах спаборніцтваў першае месца, як і ў мінулым годзе, заваявала каманда абласнога выканаўчага камітэта. Узнагароджваючы пераможцаў і прызёраў спартакіяды, старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў адзначыў, што ўдзельнікі ўсіх 27 каманд паказалі добрыя вынікі.

Пётр КУРЫЛОВІЧ

Интернет-ресурсы