Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав Ночная набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
14 сентября 2016

Навучэнцы каледжа ўбіраюць бульбу

У адкрытым акцыянерным таварыстве "Навасёлкі-Лучай" бульбу вырошчвалі на 40 гектарах — на 30 менш, чым у мінулым годзе. Скарачаючы плошчу, стаўку рабілі на больш высокую ўраджайнасць другога хлеба. Надзеі кіраўніцтва і спецыялістаў агранамічнай службы апраўдаліся. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Юрый Францішкавіч Шымчык адзначыў, што сёлета будзе накапана каля тысячы тон клубняў. Цяпер сярэдняя ўраджайнасць перавышае больш за 220 цэнтнераў з гектара. Гэтаму пасадзейнічала тое, што глеба добра ўгноена, перад пасадкай насенне апрацавалі ад драцяніка, садзілі не толькі гатункі рознай спеласці "кураж", "рагнеда", якія добра сябе зарэкамендавалі, але і элітнае насенне — "уладар" і "скарб" першай рэпрадукцыі. Быў арганізаваны старанны догляд пасеваў, двойчы праведзена хімічная апрацоўка. Хаця, як лічыць галоўны аграном Вера Васільеўна Мукель, ураджайнасць магла б быць і яшчэ вышэйшай, бо з-за спякоты, а затым дажджу апрацоўка гербіцыдамі не дала 100-працэнтнага эфекту.

Цяпер галоўнае — хутчэй убраць бульбу, не дапусціць страт. Асноўная сіла ў полі — навучэнцы каледжа і Навасёлкаўскай, Варапаеўскай, Гуцкай, другой і чацвёртай сярэдніх школ г. Паставы. За першыя чатыры дні работы яны падабралі за капалкамі, на якіх працуюць вопытныя механізатары Віктар Лешчык, Яніс Вішнеўскі і Аляксандр Залецкі, больш за 250 тон бульбы. Да канца тыдня былі вырашаны ўсе пытанні, якія датычылі дастаўкі ў поле амаль 200 маладых памочнікаў, забеспячэння транспартнымі сродкамі для адвозкі клубняў. Таму і спорылася ў сельгасатрадах работа.

У чацвер разам з дырэктарам каледжа Мікалаем Мікалаевічам Лысёнкам пабывалі на бульбяных палетках і сустрэліся з другакурснікамі групы №213, у якой 28 юнакоў. Ураджай добры, таму ўсе працуюць ахвотна. Куратар групы Іна Мікалаеўна Цяляк, якая вядзе ўлік колькасці падабраных клубняў, падкрэсліла, што за паўдня многія набіраюць каля тоны бульбы і больш. У іх ліку Эдуард Казунко, Аляксандр Кісялёў, Віталій Калеснік, Андрэй Гарчакоў, Уладзіслаў Дзеравянка, Вадзім Мірошнікаў, Аляксей Сарай, Арцём Атвалка, Ілья Ляховіч.

А вось навучэнцы 64-й групы — будучыя вадзіцелі і слесары, як і іх куратар, выпускнік Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Яўгеній Валянцінавіч Гасянец, не толькі працуюць, але і бліжэй знаёмяцца паміж сабой. Рабяты перакананы, што сумесная праца ў вераснёўскім полі дапаможа згуртавацца, стаць дружным калектывам.

Добрых слоў заслугоўваюць і ўсе іншыя сельгасатрады навучэнцаў. Хутчэйшаму правядзенню работ у Ліпаўцы (тут вырошчваецца бульба) будзе садзейнічаць і тое, што ў суботу пачалі ўбіраць клубні камбайнам. Механізатар Аляксандр Смолка, які яшчэ нядаўна працаваў на збожжаўборачным камбайне, і яго памочнікі за няпоўныя два дні накапалі больш за 50 тон клубняў. А за капалкамі ў выхадныя дні бульбу на сваіх участках падбіралі вяскоўцы, якія вырошчваюць яе ў адзіным масіве. Ураджай таксама радуе.

Текст и фото Петра КУРИЛОВИЧА

Интернет-ресурсы