Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью Набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
6 марта 2018

Нацэленыя на эфектыўную работу

У суботу, 3 сакавіка, на першай сесіі новага склікання дэпутаты Пастаўскага раённага Савета абралі старшыню.

На сесію былі запрошаныя члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў і службаў райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў. Удзел у яе рабоце прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў, старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік і дэпутат райсавета 27 склікання Віктар Арэхаў.

У адпаведнасці з заканадаўствам, адкрыў першую сесію старшыня Пастаўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета 28 склікання Станіслаў Рагіня. Ён паведаміў, што выбары ў нашым раёне прайшлі ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і пры высокай актыўнасці грамадзян (у ходзе галасавання на Пастаўшчыне атрымалі бюлетэні 85,7% выбаршчыкаў).

— Гэта сведчыць пра тое, што жыхары раёна высока ацэньваюць здольнасць органаў мясцовай улады на практыцы вырашаць іх надзённыя праблемы. Падтрымка людзей дазволіць дэпутатам і далей паспяхова рэалізоўваць намечаныя пераўтварэнні ў эканамічным і сацыяльным жыцці раёна, — падсумаваў С. Рагіня.

Новы дэпутацкі корпус Пастаўскага райсавета складаецца з 30 чалавек, толькі 12 з іх з’яўляліся дэпутатамі мінулага, 27-га, склікання. Галоўная задача, якая стаяла на парадку дня першай сесіі, — абранне старшыні раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. На гэтую пасаду вылучылі кандыдатуру Пятра Курто — дэпутата па Юнькаўскай выбарчай акрузе №28. У яго падтрымку ад імя дэпутатаў выступілі Юрый Кісялёў, Уладзімр Чакавы і Генадзь Урбанайць. Выступоўцы падкрэслілі вялікі вопыт работы П. Курто ў галінах народнагаспадарчага комплексу і сацыяльнай сферы, завастрылі ўвагу на яго высокіх маральных і прафесійных якасцях. У. Чакавы гаварыў:

Праз праблемы канкрэтнага чалавека ён бачыць перспектывы развіцця ўсяго краю. Упэўнены, што Пётр Курто будзе эфектыўна кіраваць дэпутацкім корпусам, а таксама накіроўваць работу органаў мясцовага самакіравання на вырашэнне актуальных задач, якія стаяць перад нашым рэгіёнам.

Пасля абмеркавання кандыдатуры дэпутаты пакінулі залу пасяджэнняў, каб шляхам тайнага галасавання зрабіць свой выбар (гэтага патрабуе Закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні). У выніку Пётр Курто аднагалосна абраны старшынёй раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Ён падзякаваў усім за такі высокі гонар і адзначыў:

Я ўсё жыццё працаваў на Пастаўшчыне, вы ўсе мяне добра ведаеце, таму нам не трэба траціць час на знаёмства, а будзем адразу актыўна працаваць над выкананнем пастаўленых перад нашым раёнам задач. Ну і, канечне, нельга забываць пра перадвыбарныя абяцанні, якія мы давалі людзям.

Акрамя новага лідара дэпутацкага корпуса, удзельнікі сесіі выбралі і яго намесніка. Ім стаў Павел Трава — дэпутат па Юбілейнай выбарчай акрузе №5. Таксама сфарміравалі 4 пастаянна дзеючыя камісіі, вызначыліся з іх кіраўнікамі:

  • камісію па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту ўзначаліў дэпутат па Шыркаўскай выбарчай акрузе № 24 Марына Нагановіч,
  • па пытаннях бюджэту і эканамічным развіцці — дэпутат па Хацілаўскай выбарчай акрузе №30 Ганна Шубелька,
  • па пытаннях АПК і экалогіі — дэпутат па Гагарынскай выбарчай акрузе №8 Георгій Касцень,
  • па пытаннях сацыяльнай сферы, абароны грамадзян і па справах моладзі — дэпутат па Курапольскай выбарчай акрузе №29 Валянціна Ромель.

Пётр Курто і Павел Трава, старшыні названых камісій, а таксама дэпутат па Старадворскай выбарчай акрузе №20 Юрый Шымчык, па Казлоўшчынскай №15 — Уладзімір Чакавы і па Чырвонаармейскай №6 Сяргей Лацецкі ўвайшлі ў прэзідыум райсавета.

Зноў абраны і правамоцны дэпутацкі корпус павіншавалі Генадзь Ягораў і Сяргей Чэпік, падкрэсліўшы неабходнасць цеснай узаемасувязі раённай выканаўчай і заканадаўчай улады. Пры гэтым кіраўнік раёна заклікаў народных выбраннікаў падыходзіць да работы адказна і прадумана, выключыць пры прыняцці рашэнняў фармалізм. Таксама ён падзякаваў за плённае супрацоўніцтва Віктару Арэхаву, які на працягу 19 гадоў узначальваў райсавет, і ўручыў яму Ганаровую грамату райвыканкама. Былы старшыня раённага Савета дэпутатаў атрымаў таксама Грамату Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы