Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная
Набережная
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
7 сентября 2017

Насустрач новым ведам

1 верасня ў двары СШ №3 яшчэ задоўга да пачатку ўрачыстай лінейкі, прысвечанай пачатку новага навучальнага года, панавала святочная атмасфера: лілася з дынамікаў музыка, вокны будынка стракацелі прывітальнымі словамі, а навучэнцаў, іх родных, настаўнікаў і гасцей сустракаў дырэктар навучальнай установы Уладзімір Часлававіч Койра.

Раздзяліць са школьнікамі і настаўнікамі радасць свята першага званка завіталі ганаровыя госці — старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Васільевіч Чэпік, начальнік раённага вузла электрычнай сувязі, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іосіф Вікенцьевіч Тамашэвіч і начальнік 1-га радыётэхнічнага цэнтра Аляксей Міхайлавіч Дубовік.

— У нашым раёне, як і ў краіне ў цэлым, усё робіцца для таго, каб сістэма адукацыі была на высокім ўзроўні. Бо менавіта ў школе закладваецца той падмурак ведаў, які дазволіць вам у будучым стаць высокапрафесійнымі спецыялістамі ў любой галіне, — адзначыў С. В. Чэпік. — Упэўнены, што будучыня — за ведамі, а імі шчодра будуць дзяліцца настаўнікі. Вучыцеся ў іх усяму, рухайцеся наперад. Усім здароўя, поспехаў, цудоўнага настрою, вырасці годнымі людзьмі. А ў падарунак ад раённай улады — ноўтбук.

— Хачу, каб вы ведалі, што ноўтбук — не адзіны падарунак, які сёлета атрымала школа ад мясцовай улады. Падчас летніх канікул за кошт бюджэтных сродкаў набыты новы ўмяшчальны халадзільнік, зроблены касметычны рамонт установы. А дзякуючы раённаму вузлу электрычнай сувязі, у нас з'явіўся яшчэ і высокаскорасны інтэрнэт, — дзякаваў шэфам і бацькам за падрыхтоўку школы да новага навучальнага года яе дырэктар.

Уладзімір Часлававіч звярнуў увагу на тое, што сапраўды ўсенароднае свята — Дзень ведаў — асабліва знамянальная і незабыўная падзея для першакласнікаў, якія ўпершыню пераступілі школьны парог. А іх сёлета ажно 63. Пад гучныя апладысменты ў суправаджэнні класных кіраўнікоў, 10- і 11-класнікаў яны прайшлі ганаровы круг перад новай школьнай сям'ёй і занялі сваё месца ў яе радах. Першыя крокі па краіне ведаў разам з першакласнікамі зробяць адказныя, вопытныя, апантаныя і творчыя настаўніцы пачатковых класаў Марына Вільгельмаўна Міснік і Людміла Яўгеньеўна Кавальская. А на чым трымаецца фундамент краіны ведаў, у творчай форме паказалі адзінаццацікласнікі, прадставіўшы з дапамогай вершаў галоўныя школьныя прадметы.

На свяце было шмат віншаванняў, пажаданняў, творчых нумароў. Асобныя шчырыя словы гучалі ў адрас настаўнікаў і тэхнічнага персаналу школы. У гэтым навучальным годзе іх шэрагі папоўнілі настаўнікі англійскай мовы Юлія Аляксандраўна Ракель, геаграфіі — Алена Леанардаўна Лашук, хіміі — Ігар Юзэфавіч Сінкевіч, настаўнік-дэфектолаг Галіна Андрэеўна Руткоўская і выхавальнік групы падоўжанага дня Алеся Міхайлаўна Сяргун. Усе яны маюць працоўны вопыт, таму няма сумненняў, што з лёгкасцю ўліюцца ў добразычлівы і творчы педагагічны калектыў СШ №3.

Нарэшце настаў самы ўрачысты момант. Ганаровае права даць першы званок прадастаўлена адзінаццацікласніку Даніілу Шылаву і першакласніцы Дар'і Гучык. Залівісты званок даў старт новаму навучальнаму году і паклікаў школьнікаў за парты на першы ўрок "Беларусь — мая Айчына". Ён атрымаўся цікавым і змястоўным, а для першакласнікаў — яшчэ і насычаным на сюрпрызы: кожны атрымаў падарунак ад Прэзідэнта краіны — вучэбны дапаможнік "Беларусь — наша Радзіма", а ад раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" — альбом для малявання, закладку для кніг і віншавальную паштоўку за подпісам кіраўніка абласной арганізацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Цярэнцьева.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ. Газета "Пастаўскі край"
Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.

Интернет-ресурсы