Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
10 октября 2017

Налятай! Патаннела…

На тое і восеньскі кірмаш, каб тавараў на ім было як найбольш, а цэны — як мага ніжэйшыя. Патэнцыяльныя пакупнікі чакалі яго. Самыя нецярплівыя тэлефанавалі да нас у рэдакцыю: “Калі ў газеце з’явіцца аб’ява аб маючым адбыцца кірмашы?”. Нарэшце з’явілася.

Чаго толькі ні было на кірмашы — бульба, збожжа, капуста, рыба, мясныя і малочныя прадукты, саджанцы, кветкі і многае-многае іншае, здабытае нялёгкай працай на зямлі. Прычым не толькі з нашага раёна, але і з Мядзельскага, Шаркаўшчынскага, Смаргонскага, Маладзечанскага і з іншых. Асабліва шмат прадавалі бульбы і капусты.

Урачыста адкрываючы кір­маш, першы намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Іосіфавіч Лютынскі гаварыў, што сёлетні год выдаўся надзвычай неспрыяльным для сельскай гаспадаркі. Нягледзячы на тое, што затрачана шмат сіл і сродкаў, належнай аддачы з-за капрызаў надвор’я на зямлі не атрымана. А вырашчаны ўра­джай давялося літаральна ратаваць. Г. І. Лютынскі падзякаваў гараджанам і навучэнцам Пастаўскага кале­джа за дапамогу ва ўборцы, а таксама павіншаваў са святам работнікаў культуры, якое адзначалася ў той дзень. Праўда, святкаваць давялося не ўсім, бо да кірмашу быў падрыхтаваны канцэрт. На рынку выступалі самадзейныя артысты з Юнек, Варапаева, Гуты, Дунілавіч, удзельнікі эстрадных студый «Славія», «Фантазія» з Пастаў і іншыя. На жаль, не абышлося без дажджу. Толькі ён і быў лішнім на рыначнай пляцоўцы…

Фаіна КАСАТКІНА, газета Пастаўскі край
Фота аўтара і Сяргея ВШЫЎКАВА.

Интернет-ресурсы