Каталіцкія могілкі ў вёсцы Лучай Навасёлкаўскага сельсавета адны з самых вялікіх у раёне: тут каля трох тысяч магіл. Большасць родных нябожчыкаў, якія тут пахаваны, жывуць не ў Лучаі, а на тэрыторыі раёна і за яго межамі. А падтрымліваць парадак на такіх вялікіх могілках можна толькі агульнымі намаганнямі органаў мясцовага кіравання і насельніцтва.
Навасёлкаўскі сельвыканкам звяртаецца да родных тых, хто пахаваны на лучайскіх каталіцкіх могілках, з просьбай прыняць удзел у суботніку па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Суботнік плануецца правесці 21 кастрычніка ў 10.00.
Такі ж суботнік у суботу, 21 кастрычніка, адбудзецца і на могілках у аграгарадку Дунілавічы. Пачатак у 9 гадзін. Дунілавіцкі сельвыканкам просіць актыўна на яго сабрацца. З сабой мець трымеры, тапары, пілы.