Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
17 марта 2021

На піку формы падышлі пастаўчане да спаборніцтваў па плаванні

Перамога ў суперфінале на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем, залатыя і бронзавыя медалі, рэкорды спартыўнага турніру, выкананне спартыўных разрадаў — вынік удзелу ў двух апошніх спаборніцтвах выхаванцаў трэнера Міхаіла Сярдзегі, якія займаюцца ў клубе па плаванні «Ватертим».

У другім этапе міжнароднай лігі па плаванні, якая праходзіла на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу Брэста, прынялі ўдзел 600 плыўцоў з Беларусі і Расіі. Пастаўчанка Марыя Лісіца стала пераможцай на дыстанцыях 50 метраў на спіне і вольным стылем, а таксама выйграла суперфінал сярод дзяўчынак 2013 года нараджэння на аналагічнай дыстанцыі вольным стылем. Цудоўны вынік паказала і Арына Дракіна. Дзяўчынка ўстанавіла 2 рэкорды турніру: праплыла 50 метраў на спіне за 33,8 секунды, а вольным стылем — за 30,23. Крыху складаней пакаралася ёй 200-метровая дыстанцыя вольным стылем — выніковае 3-е месца.

У першынстве Віцебскай вобласці па плаванні ў праграме Алімпійскіх дзён моладзі Рэспублікі Беларусь выхаванцы клуба «Ватертим» заваявалі бронзавыя медалі.

— Спаборніцтвы праводзіліся ў Наваполацку. Спартыўныя дасягненні дэманстравалі дзяўчынкі 2006—2007 гадоў нараджэння і хлопчыкі — 2005—2006-га. Можна было ўдзельнічаць і маладзейшым плыўцам. Напрыклад, наша Арына Дракіна ўвогуле была на 2-3 гады маладзейшая за саперніц, — паведаміў Міхаіл Сярдзега. — На працягу трох дзён 140 плыўцоў вобласці змагаліся за лідарства на дыстанцыях ад 100 метраў да 1,5 кіламетра вольным стылем, вызначалі найлепшых на 100- і 200-метроўцы брасам і ў камбінаваных эстафетах.

У эстафетным плаванні мікс 4х100 метраў вольным стылем Арына Дракіна, Крысціна Нікалаенка, Данііл Савіцкі і Марат Пахомчык з вынікам 4 хвіліны 46,6 секунды прыйшлі да фінішу трэцімі. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару паднялася і каманда ў складзе Лізы Кліпы, Арыны Дракінай, Каці Вялічкі і Крысціны Нікалаенкі. Камбінаваную эстафетную дыстанцыю 4х100 метраў (батэрфляй, брас, кроль, на спіне) дзяўчынкі пераадолелі за 5 хвлін 15,08 секунды.

100 метраў на спіне ў індывідуальным заплыве Арына Дракіна праплыла трэцяй. Аналагічны вынік і ў Крысціны Нікалаенкі на дыстанцыі 200 метраў вольным стылем.

Таксама падчас першынства ў Наваполацку Арсеній Звяруга і Іван Грузд выканалі трэці дарослы разрад па плаванні. Чакаем новых рэзультатыўных заплываў.


Вераніка Філановіч, газета “Пастаўскі край”.

Фота даслаў Міхаіл Сярдзега

 


Интернет-ресурсы