Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
20 ноября 2015

На карысць агульнай справе

10 лістапада ў раённым выканаўчым камітэце адбылося пася­джэнне штаба добраахвотных дружын, якія аказваюць са­дзейнічанне органам пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Удзел у яго рабоце прыняў начальнік Смаргонскай пагранічнай групы палкоўнік Аляксандр Іванавіч Маркевіч.

На пасяджэнні таксама прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама, начальнік раённага штаба добраахвотных дружын Ю. М. Кісялёў, начальнік аддзела пагранічнай службы “Паставы” А. Б. Зелюкоў, начальнік пагранічнай заставы “Лынтупы” А. І. Капусцінскі, начальнікі пагранічных пастоў “Ярэва” і “Палессе” Л. Г. Бумага і Я. А. Сазановіч, іншыя ваеннаслужачыя, старшыні прыгранічных сельскіх Саветаў, камандзіры і члены добраахвотных дружын.

А. І. Маркевіч расказаў пра вынікі аператыўна-службовай дзейнасці пагрангрупы за 10 месяцаў гэтага года, даў ацэнку рабоце добраахвотных дружын, у тым ліку і пастаўскіх. Адзначыў, што сёлета абстаноўка ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу ў цэлым характарызавалася зніжэннем пасажыра- і транспартных патокаў. Па-ранейшаму з’яўляюцца актуальнымі пытанні незаконнай міграцыі грамадзян Азіі, Афрыкі і Каўказскага рэгіёна, а таксама незаконнага перамяшчэння праз граніцу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей (у большасці выпадкаў — тытунёвых вырабаў).

Дакладчык нагадаў, што сёлета ўступілі ў сілу нарматыўныя прававыя акты, якія вызначаюць змяненні і дапаўненні па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі і ўдзелу грама­дзян Рэспублікі Беларусь у ахове Дзяржаўнай граніцы. Звярнуў увагу і на тое, што ўсё часцей у пагранічную зону заязджаюць аўтамабілі з расійскімі нумарамі. “Як паказвае практыка, у іх могуць знаходзіцца прадстаўнікі чачэнскай дыяспары, якія вывучаюць абстаноўку ў прыграніччы або дапамагаюць у незаконнай міграцыі замежных грамадзян. Калі такія аўтамабілі будуць заўважаны, просім паведамляць пра гэта ў бліжэйшае падраздзяленне граніцы”, — звяртаецца да насельніцтва начальнік пагранічнай групы. Кантактныя тэлефоны: 8 044 598-94-50, 5-88-39 (пагранічная застава “Лынтупы”), 8 044 598-94-83, 5-49-16 (пагранічная застава “Ярэва”), 8 044 598-94-38, 2-41-21 (пагранічная застава “Палессе”), 8 044 557-76-89, 4-70-00 (УПС “Паставы”).

Быў названы шэраг лічбаў. Так, за 10 месяцаў бягучага года затрыманы 272 парушальнікі Дзяржаўнай граніцы — і гэта ўдвая больш, чым летась. Колькасць парушальнікаў пагранічнага рэжыму зменшылася з 339 да 272 у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. 228 разоў на ўчастку Смаргонскай пагранічнай групы затрымліваліся таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на суму больш за 2,5 мільярда рублёў.

Немалы ўклад у агульную справу аховы граніцы ўносіць насельніцтва прыгранічнага рэгіёна. Усяго ў межах Смаргонскай пагранічнай групы дзейнічае 15 добраахвотных дружын агульнай колькасцю 110 чалавек. На тэрыторыі Пастаўскага раёна іх пяць — дзве ў Лынтупах, па адной — у Ярэве, Мулярах і Палессі. Яны аб’ядноў­ваюць амаль чатыры дзясяткі чалавек. Сёлета пры актыўным садзей­нічанні добраахвотных дружын было затрымана 9 парушальнікаў Дзяржаўнай граніцы, 3 парушальнікі пагранічнага рэжыму, спынены 2 выпадкі незаконнага перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму больш чым сто мільёнаў рублёў. Гэта не застаецца незаўважаным. У 2015 годзе Старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леанідам Мальцавым за затрыманне двух парушальнікаў пагранічнага рэжыму заахвочаны член Лынтупскай добраахвотнай дружыны Іван Эдуардавіч Ракуцкі, а таксама камандзір Ярэўскай добраахвотнай дружыны Анатолій Францавіч Тарасевіч, па інфармацыі якога былі затрыманы сем чалавек, што мелі намер незаконна перасекчы Дзяржаўную граніцу. Дружыннікам уручаны каштоўныя падарункі.

Падчас пасяджэння таксама было месца прыемным момантам узнагароджвання. За аказанне дапамогі органам пагранічнай службы і актыўны ўдзел у складзе добраахвотных дружын граматамі Смаргонскай пагранічнай групы адзначаны А. С. Мозалеў (член добраахвотнай дружыны “Муляры”), Ю. Д. Руткоўскі (“Лынтупы №2”), М. К. Жарын (“Палессе”), П. П. Ківатыцкі (“Ярэва”). Падзякі старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі ў той дзень таксама атрымалі В. І. Дашкевіч (“Муляры”), Р. У. Пецюлевіч, М. У. Агеенка (“Лынтупы №2”), А. П. Лысёнак.

— Добраахвотныя дружыны па садзейнічанні органам пагранічнай службы створаны адносна нядаўна — у 2013 годзе, — адзначыў пасля пасяджэння начальнік раённага штаба добраахвотных дружын Ю. М. Кісялёў. — У іх уваходзяць жыхары прыгранічных населеных пунктаў самых розных прафесій і ўзросту — ад моладзі да пенсіянераў. Дружыннікаў аб’ядноўваюць актыўная грама­дзянская пазіцыя, імкненне да парадку, справядлівасці. Пра мэтазгоднасць стварэння такіх дружын найлепш сведчаць агучаныя факты. Задача раённай выканаўчай улады — падтрымаць іх, заахвоціць, што мы і робім. Прычым граматамі, грашовымі прэміямі не абмяжоўваемся. У дружыннікаў ёсць бонусы і на рабочых месцах, напрыклад дадатковыя выхадныя дні. Упэўнены, што рады дружыннікаў папоўняцца новымі адказнымі, ініцыятыўнымі людзьмі.

Іна СНЯЖКОВА

Интернет-ресурсы