Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав Ночная набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
15 августа 2016

На ферме “Вайцяхі” — пудовыя надоі

За сем месяцаў валавая вытворчасць малака ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года ў цэлым па раёне ўзрасла на 4,7%, яго  рэалізацыя — на 6,2. У гэтыя дні сярэдні надой ад каровы складае амаль 13 кілаграмаў, што на кілаграм больш, чым летась. Найвышэйшая прадукцыйнасць жывёлы (больш за 22 кілаграмы малака)  на робатызаваных малочнатаварных комплексах “Волахі” (ААТ “Хацілы-агра”) і “Коўзаны” (ААТ “Навасёлкі-Лучай”). А вось сярод ферм, дойны статак якіх утрымліваецца на пашы кругласутачна, у лідары выйшлі жывёлаводы з фермы “Вайцяхі” райаграсэрвісу. У жніўні яны атрымліваюць пудовыя надоі малака.

Вячэрняя дойка, як звычайна, пачалася а пятай гадзіне. Пакуль даяркі завіхаліся ля жывёлы, пагутарыў з загадчыцай фермы Ганнай Гвідонаўнай Лях. Яна ўзначальвае калектыў з 2009 года. Да гэтага ўвесь час працавала ў белькаўскім і вайцяхоўскім аддзяленнях паштовай сувязі. Калі іх ліквідавалі, пайшла на ферму (у маладосці закончыла сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці “Заатэхнія”).

— Думала, папрацую да пенсіі, а затрымалася ўжо больш чым на шэсць гадоў, — расказвала жанчына. — За гэты час прыкметна змяніўся калектыў. У нас не было выпадкаў, каб даяркі парушылі дысцыпліну ці не прыйшлі на дойку. Пастаянна працуюць Наталля Аляксандраўна Раловіч, Ала Іванаўна Курыловіч, Таццяна Рыгораўна Курэнава і, напэўна, адзіны ў раёне, самы вопытны даяр Іосіф Іванавіч Кішко. Падменнай у іх Іна Мечыславаўна Турчыновіч. Жывёлаводы маюць выхадныя, водпускі. Як бы цяжка ні было з кадрамі, жывёла ніколі не застаецца недагледжанай. Вось і цяпер Алу Іванаўну Курыловіч, якая захварэла, падмяняе Людміла Віктараўна Балай. Яна выручае і ў іншых сітуацыях.

Зладжаная, дружная работа даярак — адзін са складальнікаў добрых надояў. Але іх асновай усё ж з’яўляюцца зялёныя кармы. На пачатку лета кароў і нецеляў утрымлівалі непадалёк фермы, на пашы са здзічэлым травастоем, якая даўно не абнаўлялася. Асноўны рост надояў пачаўся пасля таго, як у ліпені перавялі жывёлу на атаву. Ужо больш за ты­дзень дойны статак пасвіцца на канюшынным полі. Каровы ахвотна ядуць пажыўную бялковую культуру, выдаюцца і канцэнтраты. Аддачы доўга не давялося чакаць. Калі яшчэ нядаўна ў суткі надойвалі па 13—14 кілаграмаў малака ад каровы, то цяпер выйшлі на пудовыя надоі амаль пры 100% таварнасці. У цэлым за сем месяцаў яны склалі па ферме 2166 кілаграмаў малака, што больш, чым летась, на 232 кілаграмы. Большая частка прадукцыі рэалізуецца вышэйшым сортам. Ёсць у гэтым заслуга і пастухоў, вадзіцеля малакавоза Віктара Мікалаевіча Куштэля, механізатара Уладзіслава Рыгоравіча Зарэцкага, слесара Васілія Юльянавіча Лукашэвіча, якія таксама стараюцца.

Прыклад вайцяхоўскіх жывёлаводаў сведчыць пра тое, што пры належнай арганізацыі працы, наяўнасці добрай пашы, захаванні іншых патрабаванняў і ў райаграсэрвісе можна дабівацца высокай прадукцыйнасці жывёлы. Ці змогуць яны ўтрымацца на заваяваных пазіцыях і ў стойлавы перыяд, пакуль адказаць адназначна нельга, бо шмат яшчэ трэба зрабіць па падрыхтоўцы старога памяшкання фермы да халадоў. Многае бу­дзе залежаць і ад колькасці і якасці нарыхтаваных на зімова-стойлавы перыяд кармоў. Жывёлаводы спадзяюцца, што кіраўніцтва і спецыялісты сельгас­арганізацыі зробяць усё для таго, каб стойлавы перыяд пачаць арганізавана. А пакуль яны выкарыстоўваюць спрыяльныя ўмовы для нарошчвання вытворчасці прадукцыі і прадаўжаюць заставацца ў ліку лідараў у раёне.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы