Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Поставы ночью Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
9 марта 2016

Мы моцныя, калі разам

У мінулым годзе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіла грамадска-патрыятычную акцыю “Мы — разам!”. У яе рамках адбылося выступленне фіналістаў рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя галасы для любімай краіны”. У жніўні ўдзельнікі песеннага форуму, сярод якіх былі і зоркі беларускай эстрады Ірына Дарафеева, Саша Нэма, дуэт “Аляксандра і Канстанцін”, выступілі на сцэне раённага Дома культуры перад педагогамі Пастаўшчыны. І вось новая сустрэча. На гэты раз з удзельнікамі раённай нарады перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы.

Адкрываючы канцэрт, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева адзначыла, што пераможцы вакальнага конкурсу разам з прафесійнымі эстраднымі артыстамі пабывалі ў 55 гарадах краіны. Кожная сустрэча — а ў цэлым на іх прысутнічала каля 100 тысяч чалавек — ператваралася ў сапраўднае свята, давала шмат станоўчых эмоцый. Адметным з’явілася тое, што падчас канцэртаў праходзіла ўшаноўванне перадавікоў вытворчасці, маладых спецыялістаў, працоўных дынастый.

Перад пастаўчанамі з вялікім поспехам выступілі машыніст Мінскага лакаматыўнага дэпо Мікалай Гомераў, медыцынская сястра Магілёўскай абласной бальніцы Вольга Новікава, ветэрынарны ўрач Шаркаўшчынскай райветстанцыі Ула­дзімір Касцюкевіч, супрацоўніца сталічнага ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дар’я Хмяльніцкая, настаўніца Бараўлянскай СШ №2 Мінскага раёна Вольга Любавіна і салісты ансамбля казацкай песні “Бацька Атаман”. Калі б не называлі іх прафесій і месцаў работы, то можна было б палічыць, што большасць выканаўцаў — сапраўдныя прафесіяналы з унікальнымі галасамі, добрай артыстычнай падрыхтоўкай. Ну а заслужаную артыстку Рэспублікі Беларусь Ірыну Дарафееву і народнага артыста Беларусі, кампазітара Эдуарда Ханка пастаўчане віталі яшчэ больш горача.

Неад’емнай часткай маштабнага мерапрыемства, арганізаванага Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, з’яўляецца ўшаноўванне працоўных дынастый. Гэта традыцыя не была парушана і ў Паставах, стала асабліва памятнай, бо цырымонію вяла знакамітая госця са сталіцы Ірына Дарафеева. Спачатку яна запрасіла на сцэну першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання С. В. Чэпіка і старшыню раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкую, а затым прадстаўнікоў дынастый Генадзія Міхайлавіча Балта і Яўгенія Фёдаравіча Лысёнка з адкрытых акцыянерных таварыстваў “Навасёлкі-Лучай” і “Кураполле-агра”.

Прывітаўшы галоўных віноўнікаў урачыстасці, Сяргей Васільевіч Чэпік і Іна Аляксееўна Далецкая падкрэслілі, што на Пастаўшчыне ёсць нямала дынастый, якія працуюць на вытворчасці і ў сацыяльнай сферы. Гэта, як правіла, вельмі старанныя, руплівыя, прафесійна падрыхтаваныя людзі, залаты фонд раёна. Яны ўносяць вялікі ўклад у агульныя справы калектываў, служаць прыкладам ва ўсім.

Агульны працоўны стаж сям’і Болт — 111 гадоў. На жаль, старэйшы з іх — ­удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, былы вадзіцель Генадзій Міхайлавіч — не змог прыехаць у Паставы. Вадзіцельскую прафесію выбралі яго сын Барыс і ўнук Аляксандр. З сельскагаспадарчай вытворчасцю звязалі сваё жыццё і працу нявесткі Альдона Эдмундаўна і Ала Іванаўна. Самая маладзейшая з сям’і, Ганна, працуе ў бухгалтэрыі.

Яўгеній Фёдаравіч Лысёнак з аграгарадка Кураполле прыехаў разам з жонкай Людмілай Мікалаеўнай, дзецьмі і ўнукамі. 36 гадоў ён адпрацаваў вадзіцелем у мясцовай гаспадарцы, выходзіў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва на адвозцы зерня ад камбайнаў, быў удзельнікам свята-кірмашу “Дажынкі”. Цяпер на пенсіі, але ў яго выдатныя прадаўжальнікі. Штогод у ліку лепшых у раёне на нарыхтоўцы кармоў сын Дзмітрый, які працуе механізатарам. Летась ён вызначыўся яшчэ і на адвозцы збожжа. Старанны і зяць Мікалай Адынец. На мінулагоднім жніве ён намалаціў амаль 1350 тон збожжа і заняў першае месца ў сельгаспрадпрыемстве. Дачка Жанна працуе лабарантам, а нявестка Таццяна — бухгалтарам. Асаблівы гонар заснавальніка дынастыі — унукі. Старэйшы, Максім, год назад закончыў Пастаўскі прафтэхкаледж і выдатна спраўляецца на трактары з любой работай. Цяпер у каледжы вучыцца малодшы з сям’і Адынец — Валерый. На мінулагоднім жніве ён ужо працаваў памочнікам у бацькі. Дынастыям хлебаробаў былі ўручаны кветкі, падарункі, для іх, як і для ўсіх прысутных у зале, спявалі ўдзельнікі святочнага канцэрта.
На развітанне ад імя старшыні раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутарава ім былі паднесены кветкі, уручаны памятныя сувеніры, вырабленыя народнымі майстрамі Пастаўшчыны.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы