Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
19 марта 2021

Мы – грамадзяне Беларусі

Акцыя пад такой назвай традыцыйна праходзіць у Беларусі ў Дзень Канстытуцыі. У яе рамках ва ўрачыстай абстаноўцы пашпарты атрымліваюць найбольш годныя 14-гадовыя жыхары краіны.

У Паставах гэта цырымонія адбылася ў раённым Доме культуры. Больш за 20 навучэнцаў гарадскіх школ, гімназіі, а таксама Камайскай, Дунілавіцкай, Варапаеўскай, Навасёлкаўскай сярэдніх і Курапольскай базавай галоўны дакумент атрымалі з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятра Курто.

— Вам толькі па 14 гадоў, а вы ўжо паспелі вызначыцца ў вучобе, спорце, грамадскім жыцці, — гаварыў Пётр Курто . — Вамі ганарацца бацькі, настаўнікі, сябры. Сёння вы атрымліваеце свой першы важны дакумент і становіцеся паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны. Канстытуцыя не толькі дае шырокія правы, але і ўскладвае мноства абавязкаў. Галоўны з іх — слу­жыць сваёй Ра­дзіме, умацоўваць яе дабрабыт. Акрамя пашпартоў, школьнікам падарылі выданне «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь», у якім даступна растлумачаны асноўныя артыкулы Канстытуцыі, сабрана інфармацыя пра некаторыя заканадаўчыя акты.

— Сёння хвалюючы дзень, — дзялілася ўражаннямі вучаніца 8 класа БШ №5 Лізавета Кар­дзіёнак . — Атрымаць пашпарт з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў для мяне ганарова. Удастоена гэтага за поспехі ў вучобе (удзельнічала ў раённай алімпіядзе па хіміі, фізіцы і заняла трэцяе месца, па працоўным навучанні — першае — аўт. ) . Закончыла школу мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза па класе фартэпіяна. Цяпер наведваю гурток па выяўленчым мастацтве пры раённым цэнтры дзяцей і моладзі.

Захар Іваноў вучыцца ў 8 класе СШ №4. Знаходлівы, ініцыятыўны, эрудыраваны, не толькі паспяхова асвойвае школьную праграму па прадметах, але і чэрпае веды звыш яе. Ён прайшоў раённы і абласны адборачныя туры і быў запрошаны да ўдзелу ў рэспубліканскім адукацыйным тэлевізійным праекце «Я знаю!». А трапіць на гэта шоу — значыць мець высокі паказчык ведаў.

— Сёння мы атрымалі свой галоўны дакумент — пашпарт, — гаварыў Захар. — Праз пару гадоў закончым школу, выберам прафесію і зменім старэйшае пакаленне на многіх пасадах, будзем будаваць новую Беларусь.

Ідэйным натхняльнікам акцыі з 2004 года выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Першы сакратар Пастаўскага райкама ГА «БРСМ» Кацярына Малевіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла вялікай колькасці навучэнцаў білеты членаў БРСМ.

Раздзяліць радасць і хваляванне з юнымі грамадзянамі прыйшлі іх аднакласнікі, настаўнікі, сябры, родныя. Са словамі віншаванняў да прысутных звярнуліся намеснік каман­дзіра в/ч 2044 падпалкоўнік Ігар Мельнік, камендант пагранічнай камендатуры «Паставы» маёр Васілій Куратнік, начальнік аддзела камплектавання і ўліку асабовага складу падпалкоўнік Максім Кастрама. Дырэктар СШ №4 Вячаслаў Пякарскі падзякаваў камандаванню в/ч 2044 і Інстытута пагранічнай службы Беларусі за шматгадовае плённае супрацоўніцтва са школай. А ансамбль Інстытута падрыхтаваў святочны канцэрт. Цікавымі былі выступленні чатырохногіх выхаванцаў смаргонскіх кінолагаў.

Канстытуцыя — гэта Асноўны закон краіны, выконваць які — святы абавязак кожнага грамадзяніна. Прыняты 27 гадоў таму, ён стаў сімвалам новай эпохі — свабоднага, мірнага, стабільнага жыцця беларусаў. На VI Усебеларускім народным сходзе было прынята рашэнне аб фарміраванні Канстытуцыйнай камісіі па распрацоўцы новай Канстытуцыі. 15 сакавіка камісія распачала работу. З яе членамі сустрэўся Прэзідэнт Беларусі.

Анна Анішкевіч, газета "Пастаўскі край". Фота аўтара

Интернет-ресурсы