Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав Поставы ночью
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
3 января 2018

Моладзь заручылася падтрымкай улады

На Пастаўшчыне існуе добрая традыцыя: штогод перад навагоднімі святамі прадстаўнікі мясцовай улады сустракаюцца з маладымі спецыялістамі. Не стаў выключэннем і бягучы год. 26 снежня ў вялікай зале райвыканкама сабралася каля пяці дзясяткаў маладых людзей, якія свой працоўны шлях пачалі ў нашым раёне.

Усяго сёлета на Пастаўшчыну былі размеркаваны 127 маладых спецыялістаў. Сярод іх 43 — з вышэйшай адукацыяй, 58 — з сярэднеспецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай, 26 — выпускнікі Пастаўскага каледжа. Найбольшая колькасць (33 чалавекі) занятыя ў сельскай гаспадарцы, 22 — у медыцыне, 19 — у прамысловасці і будаўніцтве. Таксама маладыя спецыя­лісты папоўнілі сферы адукацыі, культуры, гандлю і паслуг, сілавыя структуры.

Сустрэчу адкрыў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. Вітаючы прысутных, ён падкрэсліў важнасць таго, каб яны не баяліся браць на сябе адказнасць, не баяліся памыліцца, бо толькі так можна набыць неабходны вопыт і стаць сапраўднымі прафесіяналамі. Пажадаў маладым людзям ні ў якім разе не апускаць рукі пры першых цяжкасцях, а са свайго боку паабяцаў ім падтрымку ў вырашэнні любых пытанняў.

Кіраўнік раёна выканаў прыемную місію ўзнагароджання: шасці найбольш таленавітым і ініцыятыўным маладым работнікам Пастаўшчыны па выніках 2017 г.  уручыў Падзякі ГА “БРСМ” і памятныя сувеніры ад аддзела ідэала­гічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Іх атрымалі Дзмітрый Бурак, Аляксандр Баглікаў, Павел Мінкевіч, Аляксандр Бірук, Іна Пупкевіч і Сяргей Чарняк. Не засталіся таксама ўбаку самыя актыўныя члены Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў 2-га склікання. Яны з рук Сяргея Чэпіка атрымалі невялікія сувеніры.

У гэты дзень да маладых работнікаў звярнуліся таксама першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Іна Каралёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чаплінская, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Алена Рудніцкая, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Валянціна Ромель, галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Андрэй Клімюк, а таксама спецыялісты Белаграпрамбанка і Беларусбанка. Кожны з выступоўцаў па сваім кірунку расказаў пра праводзімую работу з маладымі людзьмі ў нашым раёне, пра тое, на якія прэферэнцыі яны могуць разлічваць, маючы статус маладога спецыяліста. А падсумаваў сказанае намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў:

— Пастаўскі раён — цудоўная стартавая пляцоўка для маладых спецыялістаў. Мы не на словах, а на справе аказваем падтрымку тым, для каго Пастаўшчына прадаставіла першае працоўнае месца. Акрамя таго, Паставы — адзін з найстарэйшых гарадоў краіны з унікальнай, багатай гісторыяй, развітай інфраструктурай і вялікім патэнцыялам. 

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі арганізатары сустрэчы прадаставілі маладым людзям магчымасць скласці самастойнае ўяўленне пра Паставы. Спецыяльна для іх была арганізавана невялікая экскурсія па горадзе з наведваннем ФАКа ў мікрараёне 5-га гарадка, трэнажорнай залы “reGym”, музея ў падвальных памяшканнях палаца Тызенгаўзаў, малочнага завода і сядзібы Дзеда Бая ў Азёрках.

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ, газета «Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы