Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
22 ноября 2022

Моладзь. Развіццё. Будучыня

Такую назву мае абласны форум маладых спецыялістаў, які па традыцыі ладзіцца на Віцебшчыне напрыканцы года. 15 лістапада ў Міёрах прайшоў першы з трох яго этапаў. Удзел у ім прынялі і пастаўчане.

Наш раён на форуме прадстаўлялі выхавальнік дзіцячага садка №6 г. Паставы Анастасія Тагірава, намеснік начальніка пагранічнай заставы «Лынтупы» Кірыл Лебе­дзеў, інжынер-тэхнолаг ААТ «Паставымэбля» Павел Бялоў, педагог-арганізатар Камайскай сярэдняй школы Рэната Зелянкевіч. Узначальвала дэлегацыю галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Субко.

У той дзень у Міёрах сустрэлася працоўная моладзь Браслаўскага, Віцебскага, Шаркаўшчынскага, Шумілінскага, Верхнядзвінскага, Пастаўскага раёнаў і г. Наваполацка. Райцэнтр ператварыўся ў адну вялікую інфармацыйна-адукацыйную пляцоўку. Пра тое, каб яе наведванне было максімальна карысным і цікавым, паклапаціліся яго арганізатары — галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама і Віцебскі абласны камітэт ГА «БРСМ», аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Міёрскага райвыканкама.

Форум яны зладзілі для таго, каб адкрыць перад маладымі спецыялістамі магчымасці для асабістага і прафесійнага развіцця, дапамагчы ім знайсці аднадумцаў, даць новыя веды, паспрыяць вырашэнню праблем, выявіць перспектыўных прадстаўнікоў мола­дзі для фарміравання кадравага рэзерву ў сістэме дзяржаўнага кіравання. 

Усе гэтыя задачы паспяхова вырашаліся на працягу дня. Праграма форуму ўключала ў сябе экскурсію па гора­дзе і творчыя майстар-класы, мітынг каля памятнага знака воінам-вызваліцелям Міёраў, падчас якога была праведзена акцыя «Лічбавая зорка» па ўсталяванні таблічкі з QR-кодам. Адбыўся і маладзёжны інтэнсіў «Кейс поспеху». Спецыялісты даведаліся лайфхакі паспяховага кіраўніка, тонкасці стварэння асабістага брэнда, а таксама пазнаёміліся з асаблівасцямі маладзёжнага парламентарызму. 

Адным з этапаў форуму стала знаёмства маладых спецыялістаў з прамысловасцю раёна. Яны наведвалі металапракатны завод — сучаснае прадпрыемства па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі. Там жа, на базе завода, адбыўся каворкінг «Час выбраў нас». Вынікі дня былі падведзены падчас адкрытага дыялогу «Моладзь. Развіццё. Будучыня».

— Я ніколі не быў на Міёршчыне, таму на форум ехаў з вялікім інтарэсам, — дзяліўся ўражаннямі ад мерапрыемства намеснік начальніка пагранічнай заставы «Лынтупы» Кірыл Лебедзеў. — Надзеі апраўдаліся: праграма была насычанай і разнастайнай, я многае даведаўся і шмат з кім пазнаёміўся. Найбольш мяне ўразіла экскурсія на металапракатны завод. Увогуле раён вельмі спадабаўся. Нават узнікла жаданне вярнуцца ў водпуску ў гэтыя маляўнічыя мясціны.

У аналагічным фармаце абласны форум пройдзе для маладых спецыялістаў іншых раёнаў Віцебшчыны. Другі яго этап адбудзецца 21 лістапада ў Дубровенскім раёне, а трэці — 1 снежня — ва Ушацкім. Усяго ўдзел у форуме прымуць каля 200 прадстаўнікоў працоўнай моладзі самых розных прафесій.

Іна Сняжкова, газета «Пастаўскі край»

Фота даслала Наталля Субко

Интернет-ресурсы