Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав Поставы ночью
Набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
4 октября 2017

Лэдзі на аўтамабілі і веласіпедзе

У Лынтупскім філіяле тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва напярэдадні Міжнароднага дня пажылых лю­дзей арганізавалі велапрабег “Лэдзі на веласіпедзе” і конкурс вадзіцельскага майстэрства “Аўталэдзі-2017” сярод жанчын-аўтааматараў, якім за 50.

— Калі ў гарадах людзі могуць дабірацца з аднаго месца ў іншае на аўтобусе, тралейбусе, метро, трамваі, то ў нашым пасёлку — у асноўным на веласіпедзе, — гаварыла, адкрываючы свята, загадчыца Лынтупскага філіяла ТЦСАН Алена Валасевіч (яна ж і аўтар сцэнарыя). — А яшчэ гэты від транспарту з’яўляецца эфектыўным для аздараўлення і даўгалецця. Што і пацвярджаюць нашы канкурсанты.

У велапрабегу ўдзельнічалі больш за 20 чалавек: сацыяльныя работнікі і іх падапечныя. Яны творча падышлі як да стварэння сваіх вобразаў, так і да афармлення веласіпедаў. Гэта быў сапраўдны парад мод. У суправаджэнні ўрача-тэрапеўта Аляксандра Кабайлы адправіліся на веласіпедах па прапанаваным маршруце.

Пасля музычнай паўзы ўслед за імі адправіліся і жанчыны на скутарах і матацыклах, якія таксама выклікалі захапленне арыгінальнасцю і яркасцю афармлення сваёй тэхнікі.

Выехалі на старт самыя юныя аўталэдзі: Соня Патаровіч (3 гады) і Даша Пяткевіч (2 з паловай) на дзіцячых машынках, на гіраскутары — Эмілія Цюкша (5 гадоў). Яны праехалі кола гонару і прыпаркаваліся ля сваіх мам.

Наступіла чарга аўталэдзі, якім за 50. Іх было шэсць: розных узростаў (самай старэйшай — 66), прафесій, захапленняў. А аб’ядналі ўсіх любоў да тэхнікі, актыўны лад жыцця, жаданне даказаць, што, нягледзячы на ўзрост, яны лёгка кіруюць аўто, здатныя на многае. Для конкурсу кожная падабрала сабе казачны вобраз, які адпавядаў “убору” аўто, распрацавала падыходзячы вобразу дарожны знак.

Таццяна Сі­віц­кая (чарапаха Тарціла) прыехала з Саранчан. Яе вадзіцельскі стаж — 8 гадоў. Лічыць, што жанчына за рулём — гэта умераная хуткасць, акуратнасць, дакладнае захаванне правіл дарожнага руху. Таццяна Бяляўская (Баба Ёжка) нарадзілася за Уралам, а лёс прывёў у лынтупскі край. Цяпер жыве ў вёсцы Абрамаўшчына. За рулём 20 гадоў. Весялушка, аптымістка. Усяго 6 гадоў водзіць аўтамабіль Галіна Ерамеева (Царэўна Жаба) са Шкіралёў. На конкурс прыехала са сваім мужам — Царом. Пастаўчанка Таццяна Кустра (свацця баба Язя) закончыла вадзіцельскія курсы 10 гадоў назад і адразу села за руль. Адчувае сябе за ім каралевай. Лынтупчанка Таццяна Даргель (Мэры Попінс) кіруе рознымі відамі транспарту 32 гады. Сама можа ўхіліць няспраўнасці. Самы большы вадзіцельскі стаж (35 гадоў) у пастаўчанкі Ганны Гуц. Яе жыццёвы дэвіз — удасканальваць свае навыкі, адпавядаць месцу, якое займаеш, і часу, у якім жывеш. Яна пераўвасобілася ў вобраз залатой Восені.

Жанчыны вершамі, прыпеўкамі, песнямі, танцамі арыгінальна прадставілі сябе і свае аўтамабілі, правільна адказалі на пытанні па Правілах дарожнага руху, а затым прадэманстравалі віртуознасць фігурнага ваджэння, паркоўку заднім ходам у імправі­заваны гараж і тармажэнне. Моцнымі былі групы падтрымкі ў Таццяны Даргель і Ганны Гуц.

Конкурс захапіў усіх. Гледачы гучнымі апладысментамі, воклічамі падтрымлівалі ўдзельніц. А бухгалтар Лынтупскага лясніцтва Ганна Бондар не ўтрымалася і папрасілася прадэманстраваць ва­дзіцельскае майстэрства на службовым УАЗіку.

Ацэньвала выкананне ўсіх заданняў журы ў складзе дырэктараў: лясгаса — У. У. Місачэнкі, ТЦСАН — Д. І. Пякарскай, старшынь Лынтупскага сельскага Савета А. Я. Макаранкі і раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ — В. А. Лушчыка, індывідуальнага прадпрымальніка і спонсара мерапрыемства Ф. М. Савіч.

Самыя лепшыя веды па Правілах дарожнага руху паказала Галіна Ерамеева (“Аўталэдзі Інтэлект”). У фігурным ваджэнні аўтамабіля не было роўных Таццяне Кустра (“Аўталэдзі Вопыт”), званне “Лэдзі Гламур” дасталася Таццяне Бяляўскай, “Аўталэдзі Творчасць” прысуджана Таццяне Даргель за афармленне машыны, “Аўталэдзі Арыгінальнасць” — Таццяне Сівіцкай за крэатыўны дарожны знак. Прыза глядацкіх сімпатый удастоена Ганна Гуц.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы