Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Поставы ночью Ночная набережная Набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Поставы ночью
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
1 июня 2016

Квітнеючае, радаснае, заўсёды новае

30 мая ў школах Пастаўшчыны, як і ўсёй Беларусі, прагучаў апошні званок. З гэтай нагоды прайшлі ўрачыстыя лінейкі, цікавыя сустрэчы, а вечарам на цэнтральнай плошчы горада адбыўся традыцыйны развітальны баль выпускнікоў.

Фото
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў з пераможцамі і прызёрамі прадметных алімпіяд, іх настаўнікамі і бацькамі

Сёлета 257 юнакоў і дзяўчат cкончылі гімназію, пяць гарадскіх, Варапаеўскую, Гуцкую, Дунілавіцкую, Камайскую, Лынтупскую і Навасёлкаўскую сярэднія школы. Разам з адзінаццацікласнікамі на свяце прысутнічалі настаўнікі, бацькі, усе тыя, для каго школа была і застаецца другім домам. Пасля прадстаўлення выпускнікоў у неба ўзняліся дзясяткі рознакаляровых шароў, палёт якіх сімвалізаваў развітанне з дзяцінствам, узнёсласць мар, новыя надзеі і спадзяванні. Сапраўды, наперадзе рабят чакае шмат адкрыццяў, знаходак, няпростае, але такое цікавае жыццё. Многія ўступаюць у яго з трывалым багажом ведаў, настойліва ідуць да вызначанай мэты.

— Сёння мы з задавальненнем прызнаём, што настаўнікі раёна годна выканалі сваю задачу па навучанні і выхаванні школьнікаў, — адзначыў, вітаючы прысутных, старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў. — Пра гэта сведчаць шматлікія перамогі навучэнцаў на раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, канферэнцыях і алімпіядах. Вось і ў гэтым навучальным годзе па выніках абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды пераможцамі па розных прадметах сталі 9 школьнікаў. Сярод сельскіх раёнаў Віцебскай вобласці па іх колькасці наш раён заняў другое месца. На заключным, рэспубліканскім, этапе прадметнай алімпіяды трое юных пастаўчан атрымалі дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступеняў.

Пераможцамі і прызёрамі прадметных алімпіяд сталі Ірына Паўлава, Кацярына Ясінская, Руслан Балай, Надзея Якімовіч, Дзяніс Арэх, Юлія Канаш, Яўгенія Лук’яненка, Мікіта Шастакоў і Яўгеній Казімірскі з СШ № 5, Варапаеўскай, Дунілавіцкай, Камайскай, №1 сярэдніх школ і гімназіі. Заслужана адзначана праца іх настаўнікаў Раісы Генадзьеўны Кашко, Мікалая Алегавіча Атрахімові­ча, Ліліі Аляксандраўны Брэскай, Алены Пятроўны Макоўскай, Мікалая Уладзіміравіча Арэха, Леанарды Міхайлаўны Рамбальскай, Святланы Адэсьеўны Піскуновіч, Ірыны Мікалаеўны Козіч, Ігара Міхайлавіча Пракаповіча. Радаснымі і ўсхваляванымі адчувалі сябе і бацькі вучняў, якім былі ўручаны Падзячныя пісьмы раённага выканаўчага камітэта.

Павіншаваўшы ўзнагароджаных, а таксама ўсіх выпускнікоў з завяршэннем вучобы, В. С. Гутараў нагадаў, што адзінаццацікласнікаў чакаюць экзамены, паспяховая здача якіх дасць старт у дарослае, напоўненае новымі падзеямі і магчымасцямі жыццё. Кіраўнік раённай вертыкалі выказаў упэўненасць, што маладыя пастаўчане даб’юцца поспехаў, змогуць выбраць прафесію па душы, ажыццявіць свае мары і планы. Іх энергія юнацтва, веды і творчыя здольнасці патрэбны гораду, раёну, краіне.
В. С. Гутараў пажадаў выпускнікам паспяховай здачы экзаменаў, новых здзяйсненняў, падзякаваў настаўнікам за прафесіяналізм, педагагічны талент, душэўную шчодрасць, бацькам — за разуменне і дапамогу, цеснае супрацоўніцтва ў выхаванні дзяцей.

Большасць выпускнікоў ужо вызначыліся з выбарам свайго далейшага жыццёвага шляху. Пра гэта гаварыла ў сваім выступленні другі сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Вераніка Казлоўская. Яна ўручыла 20 выпускнікам рэкамендацыі для паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, Інстытут пагранічнай службы краіны, Камандна-інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Служыць у сілавых структурах выказалі жаданне Яўгеній Бурак, Гінтарас Вятрэнка, Андрэй Дзянісаў, Дзяніс Зямчонак, Ула­дзіслаў Кузьміч, Міхаіл Мініковіч, Максім Шунькоў, Аляксей Іўчанка, Яўгеній Ермакоў і іншыя. Сур’ёзна рыхтуюцца апрануць форму курсантаў і дзяўчынкі: Марыя Дунец, Карына Казека, Яна Руткоўская, Іна Собаль, Аляксандра Дарашкевіч.

Школа дае вучням не толькі веды па агульнаадукацыйных прадметах. Яна дапамагае дзецям раскрыць свае таленты, праявіць сябе ў творчасці, спорце, грамадскім жыцці. Пераважная большасць юнакоў і дзяўчат з’яўляюцца членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, праяўляюць сябе як лідары, арганізатары і выканаўцы многіх карысных спраў. На балі выпускнікоў 35 актывістам раённай арганізацыі БРСМ Вераніка Казлоўская ўручыла Падзякі раённага камітэта. У ліку іншых іх атрымалі Надзея Русак, Анастасія Праліч, Надзея Гір’ят, Сяргей Семянас, Марыя Дунец, Арцём Бандарэнка, Аляксей Канаш, Дзяніс Лукашэвіч, Кірыл Працуковіч, Карына Блашко і іншыя.

Свае таленты і здольнасці выпускнікі і іх малодшыя сябры дэманстравалі на працягу ўсёй святочнай праграмы. Парадавалі музычнымі падарункамі трыо Варапаеўскай СШ, вакальныя групы раённага цэнтра дзяцей і моладзі, Камайскай і СШ №3, салісты Анастасія Вырвіч (Гуцкая СШ), Аляксандра Дарашкевіч (СШ №1), Алег Жаўноў (раённы цэнтр дзяцей і моладзі), Дар’я Румянцава (СШ №4), Аляксандра Шарынская, Данііл Зямчонак (Дунілавіцкая СШ), Карына Блашко, Яна Руткоўская (Лынтупская СШ) і іншыя. У іх выкананні прагучалі песні пра апошні званок, нашу Беларусь, цудоўную пару — юнацтва, веснавую квецень. Арыгінальным атрымалася выступленне выпускнікоў гімназіі, якія “запалілі” сімвалічныя зоркі ў гонар дзяцінства, настаўнікаў, школьнага жыцця, адна­класнікаў, бацькоў, роднай школы, у гонар сваёй будучыні і вялікіх спраў, якія абавязкова здзейсняць.

Незвычайны падарунак паднеслі сваім аднагодкам і ўсім удзельнікам мерапрыемства выпускнікі СШ №2, якія выпусцілі ў неба белых галубоў. А вядучыя свята Лізавета Галаўко і Уладзіслаў Касцень якраз у гэты момант параў­ноўвалі школьныя гады з палётам птушак. Яны праляцелі імкліва, акрэсліўшы шлях у новае жыццё. А пачалося яно з апошняга званка, развітальнага школьнага вальса. Пад вечна маладую мелодыю танцавалі не толькі выпускнікі, але і іх бацькі, настаўнікі. Гэты момант быў і застаецца адным з самых хвалюючых. Вальс клікаў юнакоў і дзяўчат у заўтрашні дзень, каб перамагаць, прымаць правільныя рашэнні, смела адчыняць дзверы ў краіну новых ведаў, сустрэч і знаёмстваў.

У добры шлях, выпускнікі!

Пётр КУРЫЛОВІЧ

Интернет-ресурсы