Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная Поставы ночью Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
22 апреля 2016

Куплялі, спявалі, весяліліся

У мінулую нядзелю на рынку райспажыўтаварыства ў Паставах прайшоў традыцыйны вясенні сельскагаспадарчы кірмаш. Для тых, хто прыйшоў сюды па пакупкі, а потым затрымаўся ля адкрытай святочнай пляцоўкі, не сталі перашкодай ні халаднаватае надвор’е, ні дождж.  З арганізацыяй кірмашу знаёміліся старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Пятровіч Арэхаў.

Зараз здзівіць пакупнікоў цяжка, бо ў горадзе можна купіць практычна любы тавар. Кірмаш жа прываблівае тым, што тут у адным месцы сканцэнтравана самая разнастайная прадукцыя. І калі, не спяшаючыся, пахадзіць па гандлёвых радах і прыцаніцца, то можна сэканоміць не адну тысячу рублёў. Напрыклад, на той жа бульбе. ААТ “Навасёлкі Лучай” прадавала харчовы “кураж” па 2500 рублёў за кілаграм. Такіх нізкіх цэн не было нават восенню, калі вялася масавая нарыхтоўка агародніны на зіму. З Навасёлак прывезлі таксама фуражныя зерне, гарох і кукурузу.

Збожжа ў мяшках і россыпам можна было купіць з аўтамашын ААТ “Кураполле-агра”, “Сцяг Перамогі-агра” і “Камайскі-агра”. Ля машыны апошняга спынялася людзей больш за ўсё. “Камайцы” прывезлі на кірмаш ладных пярэстых бычкоў. Потым шкадавалі, што ўсяго чатырох, бо пакупнікі знайшліся хутка.

Шмат вяскоўцаў жадалі купіць парасят. Людзі займалі чаргу з шасці-сямі гадзін раніцы, і толькі а дзявятай стала вядома, што абяцаную жыўнасць з СП “Дунілавічы-агра” не прывязуць. Гэта, вядома, выклікала незадаволенасць у патэнцыяльных пакупнікоў. Яе прадавалі па цане 52500 руб. за кілаграм. У той жа час многія гара­джане дзякавалі кіраўніцтву названай гаспадаркі за якасную і недарагую свініну. Карысталіся попытам жывая рыба з Навінак, натуральнамалочная прадукцыя і сыры малаказавода, вырабы каўбаснага цэха ААТ “Навасёлкі-Лучай”.

Шырока была прадстаўлена ўласная прадукцыя прадпрыемстваў раённага спажывецкага таварыства. Гандлёвыя рады кааператараў займалі найбольш месца, і ў кожнай палатцы быў свой асартымент, у тым ліку аўкцыённыя тавары. Хлебапёкі запрашалі прадэгуставаць некалькі гатункаў хлеба і здобы, у тым ліку новых, і калі прадукцыя падабалася, яе можна было купіць у суседняй палатцы. У прыгожых бочачках  былі выстаўлены капуста квашаная, агуркі салёныя і іншая прадукцыя квасільна-засолачнага цэха. Яе добра ведаюць не толькі пастаўчане, але і жыхары Мінска, іншых рэ­гіёнаў Беларусі. Прыгатаваныя па арыгінальных рэцэптах агародніна і розныя салаты з яе даўно прыйшліся даспадобы і пакупнікам.

Багатую выставу ўласных кулінарных вырабаў, у тым ліку посных, прыгатавалі работнікі бара “Лагуна”. Яны прапаноўвалі не толькі традыцыйны шашлык, але і разнастайныя рулеты, выпечку і розныя незвычайныя стравы са свіных ножак, вушэй і іншых прадуктаў.

Мнагалюдна было як у рыбным павільёне, так і ля палаткі, дзе прадавалі каўбасныя і мясныя вырабы. Гараджане і вяскоўцы мелі магчымасць абнавіць сезонны садова-агародны інвентар, купіць насенне, удабрэнні. Ладзілася бяспройгрышная латарэя.

На рынку быў вельмі вялікі выбар саджанцаў пладовых і фруктовых дрэў, ягадных культур. Курэй, пеўняў, гусей, трусоў, мёд, малако, смятану, яйкі, бульбу і іншую агародніну прапаноўвалі гараджанам уладальнікі вясковых падвор’яў. Дарэчы, у Паставах нямала тых, хто на працягу многіх гадоў аддае перавагу прадукцыі, атрыманай у натуральных умовах.

Вельмі насычанай і цікавай атрымалася культурная праграма кірмашу. Адначасова з выступленнямі народнага ансамбля народнай песні “Вітанне”, ­удзельнікаў мастацкай самадзейнасці з Дунілавіч, Варапаева, Камай, Навасёлак, раённага цэнтра культуры і народнай творчасці працавалі выставы аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах устаноў культуры з Гуты, Юнек, Парыжа, Ярэва і Кураполля. Далёка разносіліся песні, музыка і жарты і ўсё больш прываблівалі гледачоў. А тыя ахвотна ўдзельнічалі ў гульнёвых праграмах, частаваліся прысмакамі. На багатых выставачных сталах былі прадстаўлены якасна і прыгожа прыгатаваныя кандытарскія, кулінарныя і іншыя харчовыя вырабы, прадметы дэкаратыўна-прыкладной творчасці. А Іосіф Сямёнавіч Лутохін з Гуты нават правёў майстар-клас па пляценні кошыкаў з лазы.

Петр Курыловіч

Интернет-ресурсы