Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав
Поставы ночью
Поставы ночью
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
10 марта 2016

Красуня вясна на Пастаўшчыну прыйшла

З песнямі, гульнямі, забавамі і галоўным атрыбутам Масленіцыблінамісустракалі яе ў аграгарадку Юнькі. 28 лютага там прайшло раённае свята развітання з зімой “Не ўсё кату Масленка”, арганізаванае цэнтрам культуры і народнай творчасці.

Праводзіць каляндарную зіму і сустрэць вясну побач з Юнькаўскім сельскім Домам культуры сабраліся не толькі жыхары аграгарадка і навакольных вёсак, але і шматлікія пастаўчане. Нягле­дзячы на халаднаватае і ветранае надвор’е, сярод прысутных было нямала дзяцей. Для іх знайшліся свае забавы: можна было пакатацца на электрама­білях, праверыць трапнасць у вулічным ціры і паспрабаваць зарабіць прыз, паласавацца цукровай ватай і папкорнам або свежапрыгатаваным шашлыком і гарачай юшкай. Але асаблівым попытам у дарослых і дзяцей карысталіся бліны. З рознай начынкай і без яе, іх, а таксама румяныя пірагі і іншыя прысмакі разам з духмяным чаем на зёлках прапаноўвалі гасцям удзель­нікі народных клубаў “Традыцыя” і “Юнчанка”. Побач свой тавар прэзентавалі вядомы ў раёне майстар Сяргей Шчэрба, работнікі Дома рамёстваў “Стары млын”, прыватныя гандляры.

Тым часам з імправізаванай сцэны гукалі вясну і весялілі прысутных жартамі народны гурт аўтэнтычнай песні Андронаўскага СДК, удзельнікі мастацкай самадзейнасці з Камай, Дунілавіч, Гуты, Навасёлак, Палесся, Пастаў, а таксама адны з галоўных персанажаў свята — Кот і Снегавік. Тое, што Зіма ўпарта не хацела саступаць свае правы Вясне, красамоўна прадэманстравала надвор’е. Якраз у той момант, калі першая разам са світай прыехала на санях, каб развітацца з усімі да наступнага года, закружыў снег, які з кожнай хвілінай станавіўся ўсё мацней і мацней і неўзабаве ахутаў наваколле белым покрывам. Але Вясна ўсё роўна завітала. Маладая, галасістая, вясёлая, сваім з’яўленнем яна ўсяліла ў сэрца кожнага на­дзею на хуткае цяпло.

Ну, а што за Масленіца без карагодаў і танцаў, гульняў і конкурсаў?! Гэтага, таксама як і бліноў, удосталь было на свяце. Ахвотныя і ў каманднай эстафеце ўдзельнічалі, і канат перацягвалі, скакалі на драўляных калодках, біліся мяшкамі з сенам. Самы спрытны ў якасці ўзнагароды атрымаў жывога пеўня. Не менш чым вясёлыя забавы, парадавалі прысутных паказальнае выступленне поні Мініка з коннага двара “Сіўка-Бурка”, які прадэманстраваў некаторыя цыркавыя элементы, і бясплатнае катанне на конях. А завяршылася ўсё запальваннем вялікага вогнішча.

Алена ШАПАВАЛАВА
Фота аўтара і Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы