Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Храм Постав Поставы ночью Набережная Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
15 июля 2016

Карысныя сувязі

2 ліпеня горад-пабрацім Пастаў Швянчоніс адзначыў сваё 530-годдзе. У святкаванні прыняла ўдзел і дэлегацыя нашага раёна, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў.

Юрый Мікалаевіч падзяліўся ўражаннямі

— Святкаванне прайшло на высокім узроўні. Прысутнічалі дэлегацыі з Польшчы, Латвіі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Літоўскай Рэспублікі. Асноўныя дзеі разгортваліся ў цэнтры горада і доўжыліся з 16 да 24 гадзін, а завяршыліся феерверкам. Уразілі высокі ўзровень дзіцячых і народных калектываў, цудоўная экспазіцыя ў музеі, прысвечаная юбілею. Папрыгажэў і сам горад.

Але мы ехалі не толькі дзеля таго, каб раздзяліць з суседзямі радасць юбілейных урачыстасцей, але і каб яшчэ больш замацаваць нашы даўнія дзелавыя кантакты, вызначыць далейшыя сумесныя праекты. У склад пастаўскай дэлегацыі ўваходзілі дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насель­ніцтва Д. І. Пякарская, загадчыца Лынтупскага аддзялення кругласутачнага знаходжання пажылых Н. Т. Гатоўская і генеральны дырэктар аб’яднання “Фі­зічная культура, спорт і турызм” М. С. Рамейка. Мэр Швянчоніса Рымантас Кліпчус і іншыя афіцыйныя асобы правялі з намі дзелавую сустрэчу. Абмеркавалі перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў напрамку спартыўнай, турыстычнай, культурнай дзейнасці, а таксама ў рэалізацыі сумесных сацыяльных праграм па падтрымцы асоб пажылога ўзросту і рэабілітацыі інвалідаў.

У апошнія гады ў Швянчонскім раёне праведзена маштабная рэканструкцыя аб’ектаў сацыяльнай сферы, і ў гэтым іх вопыт для нас вельмі каштоўны. Мы пабывалі на некаторых аб’ектах, вывучылі падыходы да рэканструкцыі, а таксама вопыт работы. У бліжэйшай перспектыве швянчонцы прыедуць на Пастаўшчыну, каб паўдзельнічаць у сумесным сацыяльным праекце па рабоце з людзьмі пажылога ўзросту і аздараўленні. А міжнародны турыстычны злёт пажылых, у якім прыняла ўдзел і каманда са Швянчоніса, ужо адбыўся на Лынтупшчыне на гэтым тыдні.

Абмеркавалі і перспектывы сумеснага праекта па развіцці спорту і турызму (правядзенне сумесных спаборніцтваў, абмен вопытам падрыхтоўкі спартсменаў, распрацоўка сумесных турыстычных маршрутаў), тэматыку ўзаема­дзеяння ў плане захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей абодвух раёнаў. Могуць быць цікавымі праекты ў плане ўзаема­дзеяння ўстаноў медыцыны, адукацыі, культуры. Адным словам, нам ёсць чаму павучыцца ў суседзяў, а ім — пераняць пэўны вопыт у нас.

Пабывалі мы і на прадпрыемствах. Адно з іх, па выпуску генератараў зварачных агрэгатаў і спецыяльных электрычных машын, узначальвае ўраджэнец вёскі Каптаруны Лынтупскага сельсавета Юзас Федаровіч. Дык вось, наш зямляк плануе наладзіць аналагічную вытворчасць і на Лынтупшчыне. У складзе літоўскай дэлегацыі Юзас Федаровіч прыязджаў у Паставы на ХІХ Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. У чарговы раз мы з ім сустрэліся на швянчонскай зямлі і запэўнілі, што раённая ўлада створыць усе неабходныя ўмовы для развіцця яго бізнесу на Пастаўшчыне.

Такім чынам, ёсць упэўненасць, што кантакты паміж пастаўчанамі і швянчонцамі будуць пашырацца і ўмацоўвацца. На карысць абодвух раёнаў.

Интернет-ресурсы