Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
1 июня 2020

Як сыр у масле

Гэта не толькі ўстойлівы выраз, але і назва новага фірменнага магазіна Пастаўскага малочнага завода, які адкрыўся ў аўторак у мікрараёне будаўнікоў у райцэнтры.

Прапісаўся магазін на ўскраіне вуліцы Ленінскай, пад адным дахам з аптэкай. Ён стаў сёмай па ліку гандлёвай кропкай прадпрыемства, з’яўленне якой, несумненна, абрадавала мясцовых жыхароў, не спешчаных вялікай колькасцю аб’ектаў гандлю ў сваім мікрараёне. Многія з іх ледзь не за паўгадзіны да афіцыйнага адкрыцця сабраліся перад уваходам, упрыгожаным паветранымі шарамі. Прыехаў таксама старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Чэпік. Прысутных вітаў дырэктар Пастаўскага малаказавода Канстанцін Гайлеўскі. Ён пажадаў магазіну працвітаць і радаваць пакупнікоў.

— Вельмі прыемна і радасна, калі адкрываецца новая арганізацыя або гандлёвая кропка. І сённяшняя падзея — не выключэнне, — гаварыў кіраўнік раённай вертыкалі. — Прадукцыя нашага малаказавода запатрабаваная, карыстаецца попытам не толькі ў пастаўчан, але і ў віцяблян, мінчан, далёка за межамі Рэспублікі Беларусь. Цяпер ва ўсіх жыхароў мікрараёна будаўнікоў з’явілася магчымасць у крокавай даступнасці набываць свежыя, смачныя малако, смятану, масла па цэнах ніжэйшых, чым у іншых магазінах. Жадаю вам добрых пакупак, а заводу — пабольш выручкі, каб ён мог развівацца, адкрываць новыя гандлёвыя кропкі, расшыраць вытворчыя магутнасці і ўмацоўваць сваю сыравінную зону.

Разам з Канстанцінам Гайлеўскім і дырэктарам ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» Альфрэдам Мальцам (гэта прадпрыемства займалася рамонтам памяшкання) Сяргей Васільевіч перарэзаў чырвоную стужку на ўваходзе ў магазін і першым пераступіў яго парог. А следам увайшлі шматлікія пакупнікі. Яны былі ўражаныя шырокім асартыментам тавараў, якія размясціліся на адносна невялікай плошчы. Акрамя разнастайнай малочнай прадукцыі завода, тут прадстаўлены бакалея, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, спіртное, рыба.

Працаваць «Як сыр у масле» будзе з 8 да 22 гадзін штодня, без выхадных і перапынку на абед. Прытым што штат прадаўцоў невялікі — усяго тры чалавекі.

Алена Шапавалава, газета «Пастаўскі край». Фота аўтара.

Интернет-ресурсы