Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная Храм Постав
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
2 мая 2016

Яблыневы сад Перамогі

27 красавіка пладовы сад на тэрыторыі СШ №3 папоўніўся маладзенькімі яблынькамі, якія навучэнцы і настаўнікі разам з гасцямі школы пасадзілі ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі».

Раздзялілі ўрачыстасць падзеі са школьнікамі галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Алена Мінкевіч, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Іна Каралёва, намеснік дырэктара лясгаса Аляксандр Іванькоў, а таксама Наталля Дзяркач — дачка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Пятровіча Маісеева і Марына Іванова — унучка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марыі Аляксандраўны Полех. Абодва ветэраны ў свой час былі частымі ўдзельнікамі школьных мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні моладзі.

Звяртаючыся да прысутных, І. Каралёва нагадала, што старт праекту «Кветкі Вялікай Перамогі» быў дадзены летась на 42-ім з'ездзе БРСМ. Яго сімвалам з'яўляецца бутаньерка з яблыневай квецені і чырвона-зялёнай стужачкі (яблыневая квецень увасабляе непарыўную сувязь пакаленняў і ўсенародную радасць Перамогі).

— Галоўнае — памятайце, што сваім мірным жыццём з квітнеючымі вёснамі мы абавязаны салдатам Вялікай Перамогі, — падсумаваў дырэктар школы Уладзімір Часлававіч Койра.

Атмасферу мерапрыемства пад адкрытым небам арганічна дапаўнялі песні ваенных гадоў, якія даносі¬ліся з дынамікаў.

— У пачатку вайны маёй бабулі было 19 гадоў. Разам з іншымі яе эвакуіравалі ў Ташкент, дзе яна працавала на заводзе. Прыблізна праз год мабілізавалі на фронт і адправілі ў Сталін¬град. Падчас вайны была сувязісткай 415-й зенітна-пражэктарнай часці супрацьпаветранай абароны. Перамогу сустрэла ў польскім горадзе Брэслаў (цяпер Вроцлаў), — расказвала Марына Іванова. — Падзеі тых гадоў бабуля ўзгадваць не любіла — занадта цяжкімі і страшнымі былі ўспаміны. Таму нам ніколі нельга забываць, што нашы продкі цаной неверагодных пакут адстаялі права на мірнае жыццё не толькі для сябе, але і для нас.

Госці разам са школьнікамі, настаўнікамі, актывістамі Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў і членамі ГА «БРСМ» пасадзілі трыццаць маладзенькіх яблынек. Падарылі іх школе лясгас і фермер Сяргей Іванавіч Парангоўскі. З кожным годам дрэўцы будуць расці, квітнець і плоданасіць, аберагаючы шчаслівае дзяцінства новых пакаленняў.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ

Интернет-ресурсы