Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
3 декабря 2015

Ігар Міхайлавіч Пракаповіч — лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча

Настаўнік Пастаўскай гімназіі Ігар Міхайлавіч Пракаповіч — лаўрэат заснаванай Віцебскім аблвыканкамам літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча за 2015 год.

Уручэнне праходзіла 26 лістапада ў абласным цэнтры ў рамках святкавання 85-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Спачатку да яго помніка былі ўскладзены кветкі ад удзячных землякоў, гасцей. А затым у абласной бібліятэцы адбылося ўшаноўванне пераможцаў у трох намінацыях: "Проза", "Паэзія", "Прапаганда жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча". Узнагароды ўручыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, старшыня камітэта па прысуджэнні прэмій імя У. Караткевіча Л. К. Аленская.

І. М. Пракаповіч — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вучонага савета Беларускага геаграфічнага таварыства, лаўрэат прэміі "Чалавек года Віцебшчыны" за 2009 год, аўтар шматлікіх краязнаўчых і паэтычных выданняў. У тым ліку і гэтага — "Чароўны край — Пастаўшчына", а менавіта за яго Ігар Міхайлавіч адзначаны прэміяй. Кніга з'яўляецца вучэбным дапаможнікам па курсе "Паставы¬знаўства", крыніцай патрыятызму, яна — сапраўдная энцыклапедыя Пастаўскага раёна.

— Мерапрыемства ўключала своеасаблівую прэзентацыю пра кожнага намінанта, — расказваў І. М. Пракаповіч. — Калі гаварыў пра сябе, увагу акцэнтаваў на тым, як пісалася кніга — а матэрыялы для яе я збіраў шмат гадоў. Любіць свой край і быць яго патрыётам мяне, як і шматлікіх прадстаўнікоў майго пакалення, навучылі творы Караткевіча. Напэўна, усё, што мной напісана, гэта быццам бы працяг таго, з чаго пачынаў малады Караткевіч. Свой аповед на высокай ноце я завяршыў вершам "Мы — беларусы".

Былі ўзнагароджаны і пераможцы маладзёжнага літаратурнага конкурсу "Быў. Ёсць. Буду…"

Галіна ПІШЧ

Интернет-ресурсы