Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
1 августа 2018

І ў будні, і ў святы – з клопатам пра людзей працы

Традыцыйна ў сярэдзіне ліпеня ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Навасёлкі-Лучай” ладзіцца свята, на якім падводзяцца вынікі работы за паўгоддзе

З удзелам ганаровых гасцей
Сёлета з-за дрэнных умоў надвор’я ўрачыстасць былі вымушаны перанесці на тыдзень пазней. Таму многія механізатары не змаглі на ёй прысутнічаць, бо ў гэты час былі занятыя на ўборцы рапсу.
А тыя, хто мог, сабраліся дружна. З радасцю ішлі не толькі маладыя работнікі, але і ветэраны. Прыехалі ганаровыя госці: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Зямчонак, старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Чэпік, яго першы намеснік Генадзій Лютынскі, старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гутараў і раённага — Аляксей Філімонаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, з якімі цесна супрацоўнічае гаспадарка.
— Люблю да вас прыязджаць, і не толькі на свята, але і ў будні, — гаварыў кіраўнік раёна. — Вы ўмееце паспяхова вырашаць любыя пастаўленыя задачы. І калі ў вобласці і рэспубліцы многія гаспадаркі становяцца банкрутамі, вы ў далучаным старадворскім аддзяленні наво­дзіце парадак, дабіваецеся вынікаў (надой ад каровы з 5,6 кілаграма вырас да 11,5), узво­дзіце сучаснае жыллё, працуеце з прыбыткам. І заслуга ў гэтым кожнага работніка, а найперш — кіраўніка. Юрый Францішкавіч стаў годным пераем­нікам Героя Сацыялістычнай працы Алега Адольфавіча Валодзькі. Жадаю вам новых вяршынь, а самым лепшым уручаю Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.

717 тысяч рублёў прыбытку
— Год пасля леташняга свята мінуў хутка, — гаварыў, трымаючы справаздачу перад прысутнымі, Юрый Шымчык. — Тым не менш многае ўдалося ажыццявіць. Пасля рэканструкцыі адкрылася сучаснае кафэ “На Набярэжнай”. У гэты аб’ект укладзена больш за 120 тысяч рублёў. Ён карыстаецца папулярнасцю не толькі ў навасёлкаўцаў, але і ў жыхароў Пастаў і іншых населеных пунктаў. Тут ладзяцца вяселлі, юбілеі і іншыя мерапрыемствы. Задаволены вяскоўцы нашым фірменным магазінам. Працягваюцца работы па добраўпарадкаванні вуліц, у планах абуладкаванне каля кафэ зоны адпачынку з выхадам да вадаёма, капітальны рамонт гасцініцы.
А галоўная задача аграрыяў — павышаць эфектыўнасць вытворчасці. Толькі тады можна рухацца наперад і дабівацца станоўчых вынікаў. Асноўны прагнозны паказчык сацыяльна-эканамічнага развіцця — тэмп росту валавой прадукцыі. У першым паўгоддзі бягучага года ў ААТ “Навасёлкі-Лучай” ён роўны 109%, у жывёлагадоўлі — 105%, у раслінаводстве — 141%. За 6 месяцаў атрымана каля 6 мільёнаў рублёў выручкі, у тым ліку ад рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі — 4,7 млн.  Прыбытак склаў 717 тысяч рублёў. З гэтых паступленняў аплачваліся падаткі, крэдыты, выплачвалася заработная плата, набываліся запасныя часткі, гаруча-змазачныя матэрыялы, удабрэнні.  На 370 тысяч рублёў закуплены 282 каровы для старадворскага аддзялення. 150 тысяч зрасходавана на разлікі з АБП «Рассвет Пастаўскі» за будаўніча-мантажныя работы на ўзвядзенні жылых дамоў.  У бліжэйшы час у трох з іх будуць наваселлі. Уласнымі сіламі пабудаваны катэдж для спецыяліста гаспадаркі. Ён абышоўся ў 48 тысяч рублёў.
Не было б набыткаў і прыбытку, калі б не круглагадовае старанне людзей. Юрый Шымчык назваў шмат прозвішчаў механізатараў, жывёлаводаў, спецыялістаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё адкрытага акцыянернага таварыства, і ўручыў ім грашовыя прэміі. Фотаздымкі самых заслужаных работнікаў будуць занесены на Дошку гонару гаспадаркі.
Сам Юрый Францішкавіч атрымаў найвышэйшую ўзнагароду ад Беларускага прафсаюза — нагрудны знак «За заслугі». Яго ўручыў старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гутараў.  Дыпломы за найлепшыя паказчыкі ў вобласці на корманарыхтоўцы з рук Віктара Сяргеевіча атрымалі механізатары Сяргей Салонінка і Юрый Гваздоў.  

Да ветэранаў – з асаблівай пашанай
Цёпла і шчыра гаварыў кіраўнік гаспадаркі пра вяскоўцаў, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку, а ў свой час рупліва працавалі на палях і фермах. Усім прысутным ветэранам былі ўручаны падарункі. Пазней яны падыходзілі да мяне і прасілі падзякаваць праз газету Юрыю Шымчыку за яго ўвагу і чулыя адносіны.
— Нам аказалі гонар быць першымі наведвальнікамі новага кафэ, — распавядалі. — Штогод атрымліваем падарункі да Каляд і Вялікадня, а юбіляры — да круглай даты з дня нараджэння. З якой бы просьбай ні звярнуліся да кіраўніка, заўсёды знойдзе час унікнуць у справу і дапамагчы. Сам бачыць і ведае нашы праблемы.

Браніслаў Татарчук быў адным з лепшых механізатараў. Ніколі не думаў, што лёс пашле яму суровае выпрабаванне: спачатку перанёс ампутацыю адной нагі, а ў пачатку гэтага года — і другой.
— Жыццё абмежавалася дварышчам, — гаварыў. — А два тыдні таму атрымаў ад гаспадаркі падарунак — механізаваную каляску.  Цяпер магу ездзіць у магазін, да сяброў, вось і на свята прыехаў.

Віншаванні ад «Беларусаў»
Традыцыйна на свята кіраўніцтва гаспадаркі запрашае вядомых артыстаў. На гэты раз сваёй творчасцю радавалі гледачоў ­удзельнікі арт-групы «Беларусы».
Была магчымасць паласавацца духмянай юшкай, якую прапаноўвалі рыбгасаўцы з Навінак, падсілкавацца шашлыком.  Загадчыца магазіна Ірына Балошка нават Падзяку ад старшыні райвыканкама атрымлівала пазней, бо не магла пакінуць пакупнікоў. Вечарам вяскоўцы сабраліся на дыскатэку пад музычнае суправаджэнне народнай эстраднай групы «25 плюс-мінус».
Свята завяршылася. І работнікі гаспадаркі зноў прадаўжаюць працаваць на прымнажэнне здабыткаў і агульную карысць.

 Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы