Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью
Набережная
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
8 октября 2018

І пастаўчане віталі Папу

З 22 па 25 верасня Папа Рымскі Францішак знаходзіўся ў краінах Балтыі: Літве, Латвіі, Эстоніі. Гэты яго візіт стаў 25-м падарожжам па-за межы Італіі з моманту пантыфікату. Духоўны лідар католікаў сустракаўся з кіраўніцтвам гэтых дзяржаў, а таксама цэлебраваў імшы ў Вільнюсе, Каўнасе, Рызе, Аглоне і Таліне.

Аглона — невялікае латышскае мястэчка, нечым падобнае да нашага Будслава. Гэта месца Папа Францішак наведаў 24 верасня, дзе каля цудатворнага абраза Маці Божай як памяць пра падзею пакінуў свой ружанец. У святой Імшы на плошчы перад Санктуарыем Маці Божай Аглонскай удзельнічалі і пілігрымы з Беларусі. Асабліва шмат іх прыехала з Віцебскай дыяцэзіі, бо Аглона знаходзіцца недалёка ад яе межаў.

Сярод тых, хто вітаў Пантыфіка, былі і католікі з нашага раёна. З Пастаў адправіліся чатыры вялікія камфартабельныя аўтобусы. Групы суправаджалі ксяндзы-пробашчы Яцэк Хутман з Камай, Ежы Вільк з Варапаева, Андрэй Бульчак з Пастаў. Некаторыя вернікі дабіраліся на сваім транспарце.

Ксёндз Валерый Марціноўскі (выкладчык Духоўнай семінарыі ў Гродне), адказны за групу, у якой была я, заахвочваў да малітвы. Яго разважанні над Евангеллем, таямніцамі святога Ружанца, дапасоўваліся да сучаснасці, тых праблем і перажыванняў, з якімі мы сутыкаемся штодня. Слухала яго — і па-іншаму ўспрымала многія рэчы, асэнсоўвала Божы Провід у сваім жыцці.

Аглона сустрэла халодным, дажджлівым надвор’ем і прыветлівасцю незнаёмых людзей. Сын нашай парафіянкі Таццяны Зібаравай, які жыве ў Рызе і прыехаў на спатканне са Святым Айцом, а таксама мамай і малодшым братам, хутка правёў у адведзены нам сектар. На плошчы тысячы людзей. Большасць прысутных маліліся на латышскай мове. Мы — на беларускай. З аднаго боку чула нямецкую, з другога — рускую, група пілігрымаў перада мной была польскай. Нягледзячы на гэта, усе мы адчувалі сябе адной хрысціянскай сям’ёй, з прыўзнятым настроем чакалі вялікага госця. Калі ў небе з’явіўся верталёт Пантыфіка, заўсміхаліся і паднялі высока флажкі. Верталёт зрабіў два кругі нізка над плошчай, у акне была бачна фігура Папы, і раптам праз хмары прабілася сонца, якое стала своеасаблівым цудам.

Мінула некалькі хвілін пасля прызямлення, папамабіль з Айцом Францішкам праехаў паміж сектарамі. Людзі прыціснуліся бліжэй да агароджы. Мне пашанцавала — я стаяла побач з дарожкай і бачыла Папу амаль што на адлегласці выцягнутай рукі. Для мяне гэта не першая з ім сустрэча: у складзе групы гро­дзенскіх чыгуначнікаў была на аўдыенцыі ў Ватыкане ў лістападзе 2015 года. Тады мы гучна крычалі: «Беларусь чакае Папу!» Хацела крыкнуць і на гэты раз. У прыбалтыйскія краіны за апошнія 25 гадоў Папа Рымскі прыязджае другі раз. У 1993-м тут пабываў Ян Павел II. Разам з многімі пастаўчанамі ездзіла тады ў Вільнюс і я. У той час была ўпэўнена, што Пантыфік хутка наведае Беларусь. Мінула 25 гадоў, мы па-ранейшаму жывём надзеяй на сустрэчу з ім у нашай краіне.

У кожным сектары сотні лю­дзей. Хто размясціўся бліжэй да алтара, той добра бачыў усё, што адбывалася на плошчы. Мы стаялі далекавата, таму сачылі за ўсім на вялікіх маніторах. Казанне Папы было на італьянскай мове з перакладам на латышскую. Таму гэтым часам у чарговы раз паглыбілася ў свае думкі, асэнсоўвала жыццё, ахвяравала Богу сябе і сваіх родных, а таксама інтэнцыі тых, хто прасіў аб малітве. Пасля благаслаўлення Святога Айца вярнуліся ў аўтобус, а наш пробашч ксёндз Андрэй Бульчак прапанаваў рускамоўны варыянт гаміліі. Яна была прысвечана Маці Божай, яе пакоры і ахвярнасці. Папа заклікаў не заставацца раўнадушнымі да патрэб іншых, адзначыў важнасць адкрытасці і сапраўднай блізкасці да людзей.

Сустрэча з Папам Рымскім — знакавая падзея. Яна нікога не пакінула раўнадушным, і кожны перажыў яе па-свойму, напоўніў­шыся ўражаннямі, эмоцыямі. А яшчэ ўсе, каму пашанцавала паехаць у пілігрымку, бязмежна ўдзячны за яе арганізацыю пробашчу пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага ксяндзу Андрэю Бульчаку, які дапамагаў з афармленнем віз, да дробязей прадумаў знаходжанне за мяжой, забяспечыў начлегам, апекаваўся над намі. На працягу двух дзён з яго боку мы адчувалі сапраўдны бацькоўскі клопат.

Анна АНІШКЕВІЧ, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы