Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав Ночная набережная Набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
7 апреля 2016

Грошы… з адходаў

Праўленне райспажыўтаварыства аб'явіла раённы конкурс на лепшага здатчыка макулатуры і ўстанавіла тры прызавыя месцы для вучняў і тры — для навучальных устаноў. За першыя месцы ў якасці прызоў будуць уручаны лічбавыя фотаапараты, за другія — мабільныя тэлефоны, за трэція — флэш-карты.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца школьнікі, якія нарыхтуюць не менш за 100 кілаграмаў макулатуры, а пераможцамі стануць тыя, хто здасць найбольшую яе колькасць.

Сярод навучальных устаноў прызёрамі будуць прызнаны школы, якія дасягнуць найвышэйшых паказчыкаў па здачы макулатуры ў сярэднім на аднаго вучня.

У 2009—2015 гадах у нашай краіне дзейнічала Дзяржаўная праграма збору (нарыхтоўкі) і перапрацоўкі другаснай сыравіны. Яна была накіравана на папярэджванне забруджвання навакольнага асяроддзя, павелічэнне выкарыстання адходаў у якасці другасных матэрыяльных рэсурсаў, прыцягненне ўсё большай колькасці насельніцтва да правільнага абыходжання з камунальнымі адходамі. У гэтым кірунку за апошнія гады было шмат зроблена, у тым ліку і на Пастаўшчыне. Толькі філіялам "Каапнарыхтпрамгандаль Пастаўскага райспажыўтаварыства", як і прадугледжвалася заданнем, летась былі нарыхтаваны 273 тоны макулатуры, 192 тоны шклабою, 200 тон палімерных адходаў. Актыўна вялі збор і здачу макулатуры малаказавод (12,8 т), установы раённага ад¬дзела адукацыі, спорту і турызму (11,4 т), ААТ "Паставымэбля" (3,4 т), установы культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (2,4 т), а таксама раённае аддзяленне "Віцебскаблсаюздрук", друкарня, ААТ "Рыбгас "Навінкі", лясгас і іншыя.

Але праблема збору і нарыхтовак другаснай сыравіны па-ранейшаму з'яўляецца актуальнай. Ёсць дзяржаўныя заданні па зборы і больш поўным прыцягненні ў гаспадарчы абарот другасных матэрыяльных рэсурсаў, адпаведнае распараджэнне раённага выканаўчага камітэта №44 ад 12 лютага 2016 года. У прыватнасці, кааператары абавязаны сёлета нарыхтаваць 400 тон макулатуры, 200 — шклабою, 40 тон палімерных адходаў.

— У нарыхтоўках другасных матэрыяльных рэсурсаў задзейнічаны практычна ўсе магазіны спажывецкай кааперацыі, — адзначыла дырэктар філіяла "Каапнарыхтпрамгандаль" Е. В. Скіндар. — Прадугледжаны пэўныя меры матэрыяльнай зацікаўленасці, устаноўлены прымальныя закупачныя цэны. Карыстаючыся выпадкам, заклікаю не толькі школьнікаў, але і дарослае насельніцтва, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна актыўна ўключыцца ў работу па зборы і здачы другаснай сыравіны.

У сістэме раённага спажывецкага таварыства ўстаноўлены наступныя цэны на другасную сыравіну: за адзін кілаграм макулатуры здатчыкам плацяць 1300 рублёў, шклабою — 500, ПЭТ-бутэлек — 1000, чорнага металалому — 1200, акумулятараў — 18100 рублёў. Кааператары прымаюць таксама па 600 рублёў за кілаграм непрыдатныя халадзільнікі, маразільнікі, пральныя машыны, тэлевізары, газавыя пліты, мікрахвалевыя печы, пыласосы. Для дастаўкі значных аб'ёмаў другаснай сыравіны прадастаўляецца транспарт.

Пётр КУРЫЛОВІЧ

Интернет-ресурсы