Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Главная / Новости / Новости района
27 января 2016

Гербу горада Паставы — 220 гадоў

Гістарычны герб горада Паставы 1796 года выкарыстоўваецца як сучасны гарадскі герб Пастаў згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сту¬дзеня 2006 г. №36. Герб адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі. Мастак — В. А. Ляхар.

Беларуская гарадская геральдыка мае шматвекавую багатую гісторыю. З XV ст. да далучэння тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі нашы гарады атрымлівалі магдэбургскае права ад імя вялікіх князёў літоўскіх, каралёў польскіх. Згодна з правам на самакіраванне, гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантавалася свабода займацца рамёствамі, гандлем, земляробствам, дазвалялася выбіраць свой орган улады — магістрат, суд, — ствараць рамесныя аб'яднанні — цэхі. Абавязковым атрыбутам самакіравання, сведчаннем асаблівага прававога статусу населенага пункта, паказчыкам яго палітычнай і эканамічнай самастойнасці з'яўляўся гарадскі герб. Найбольш ранняя, вядомая даследчыкам пячатка з выявай герба Полацка датуецца 1499 годам.

Гарадскі герб у гэты час і пазней, на працягу яшчэ двух стагоддзяў, меў самае шырокае прымяненне: адлюстроўваўся на пячатцы горада, змяшчаўся на будынку ратушы або магістрата. Гарадская пячатка прыкладвалася не толькі да магістрацкіх дакументаў, але і служыла, як, напрыклад, у Мінску, гарантам тавараў, якія вырабляліся ў горадзе і вывозіліся за яго межы.

Самыя першыя гарадскія гербы на тэрыторыі нашай краіны адносяцца да XVI ст. Найстарэйшымі з'яўляюцца гербы Полацка і Камянца (пачатак XVI ст.). У гэты перыяд гербы атрымалі Брэст, Гомель, Віцебск, Гродна, Мінск, Ваўкавыск, Высокае, Гарадок, Дзісна, Кобрын, Ліда, Мазыр, Навагрудак, Нясвіж, Пінск, Пружаны, Слонім, Сураж, Ула. У неспакойнае, бурнае XVII стагоддзе сімвалы незалежнасці набылі Друя, Орша, Крычаў, Лагішын, Ліпнішкі, Мсціслаў, Чавусы, Ружаны, Чэрыкаў, Любча, Малеч, Капыль, Клецк, Слуцк, Магілёў, Жыровічы і іншыя.

Гербавыя сюжэты таго часу былі разнастайнымі. Гэта выявы замкаў, крэпасцей, абарончых збудаванняў, зброя, фігуры святых… Галоўнай ідэяй гербаў была абарона Айчыны і хрысціянскія каштоўнасці.

Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай, калі тэрыторыя Беларусі паступова ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі, і далей на працягу ўсяго XIX ст. набыццё афіцыйных геральдычных сімвалаў беларускімі губернямі і гарадамі адбывалася па агульнаімперскіх законах. Гербы засноўвалі ўказамі расійскіх манархаў. Яны стваралі¬ся высокапрафесійнымі спецыялістамі Геральдмайстарскай канторы, створанай Пятром I яшчэ ў 1722 г. у Санкт-Пецярбургу пры Урадавым Сенаце. Можна адзначыць, што змест гербаў беларускіх гарадоў гэтага перыяду стаў больш канкрэтны і лаканічны. Яны амаль пазбаўлены сімвалічнасці і алегорый, характэрных для сімволікі папярэдняга перыяду, і адлюстроўвалі рэальную рэчаіснасць, канкрэтна перадавалі прыродна-края¬відныя асаблівасці рэгіёна. У гэты перыяд у ліку шэрага беларускіх гарадоў атрымліваюць герб і Паставы. Дакладна герб Пастаў быў заснаваны Кацярынай II 22 сту¬дзеня 1796 года. У поўным зборы законаў Расійскай імперыі прыводзяцца апісанне і тлумачэнне герба: «В уезде сего города при местечке Мяздоле в озере производится обильная рыбная ловля довольствующая Губернский город Минск и другия; в знак сего в голубом поле изображена внизу пирамидально растянутая серебряная рыболовная сеть, а сверху таким же образом углом положены и обращены головами вниз три золотыя рыбы».

Т. Гарошка, старшы навуковы супрацоўнік
раённага краязнаўчага музея

Интернет-ресурсы