Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав Набережная Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
12 июня 2017

Гасцей запрашае сядзіба Дзеда Бая

Казачна прыгожае ўрочышча Азёркі, якое размяшчаецца ў прыгарадзе Пастаў, на працягу многіх гадоў з'яўляецца цудоўным месцам адпачынку на ўлонні прыроды. Спачатку тут працаваў летні лагер для дзяцей, затым гаспадаром чароўнага лесу стаў Зюзя Паазерскі, а летась пачаў рэалізоўвацца новы шматгранны спартыўна-турыстычны праект.

Першым на базе спартыўна-турыстычнага комплексу "Азёркі" з'явіўся "вяровачны гарадок". Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося ў сярэ­дзіне жніўня. Неўзабаве да яго далучыліся спуск троляў, цір, дзіцячая "вяровачная паляна", скаладром, пераносная пляцоўка для міні-гольфа і іншыя спартыўныя атракцыёны. На радасць маленькіх і дарослых наведвальнікаў, выразаны новыя драўляныя скульптуры казачных герояў і звяроў, зроблены арэлі, горкі і альтанкі, узведзена дыхтоўная сцэна.

А напрыканцы мінулага года ў сядзібе прапісаўся новы каларытны ўладар — Дзед Бай. Гэта казачны персанаж нашага славутага земляка Уладзіміра Дубоўкі. Па яго творчасці распрацаваны анімацыйныя праграмы, казачная сцежка, квэсты. Гаспадар сядзібы разам са сваімі памочні­камі арганізаваў тут ужо не адно прадстаўленне. Тыя, хто завітаў сюды на навагоднія, калядныя, масленічныя і велікодныя гулянні, засталіся ў захапленні ад забаўляльных дзей, прыгожай інфраструктуры, цудоўнага сэрвісу, маляўнічай мясцовасці.

— Планаў па ўдасканаленні спартыўна-турыстычнага комплексу шмат, — дзеліцца намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Станіслаў Чымбург. — Зараз завяршаем абуладкаванне пляжнай зоны. Для прыхільнікаў адпачынку на прыродзе зрабілі драўляны насціл пад палатачны гарадок, устанавілі мангал, пачалі будаўніцтва кемпінгавай стаянкі.

Ля прыхільнікаў традыцыйных відаў спорту ў Азёрках з'явіцца комплексная спартыўная пляцоўка са штучным пакрыццём для гульні ў баскетбол, валейбол, бадмінтон і міні-футбол. Ужо вырабляецца праектна-каштарысная дакументацыя на яе. Тыя, хто аддае перавагу экстрэмальным забавам, змогуць праверыць свае сілы на пляцоўцы для лазертага і паласе перашкод, максімальна набліжанай да агульнавайсковай. Ёсць і іншыя цікавыя задумы. Засталося толькі ўвасобіць іх у жыццё.

 

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Фота аўтара,
А. ВАЛАСЕВІЧ і А. ГІЛЬ.

Интернет-ресурсы