Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
6 июля 2016

Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці

3 ліпеня ў Паставах прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пачаліся яны з ускладання вянкоў да помніка загінуўшым воінам, якія пахаваны ў брацкай магіле па вуліцы Чырвонаармейскай. А затым у гарадскім скверы з нагоды галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці і 72-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыўся мітынг.

У 11 гадзін ля помніка праслаўленым воінам, якія аддалі свае жыцці за вызваленне Пастаўшчыны, сабраліся сотні прадстаўнікоў працоўных калектываў, ваеннаслужачыя Пастаўскага гарнізона, моладзь горада. У ганаровым каравуле застылі сённяшнія абаронцы Айчыны. А самымі пачэснымі гасцямі былі ўдзельнікі і ветэраны вайны, працаўнікі тылу і малалетнія вязні Мікалай Яў¬стаф'евіч Зубовіч, Віктар Іванавіч Ашчэпкаў, Іларыён Савельевіч Русалоўскі, Барыс Дзмітрыевіч Сямашка, Серафі¬ма Аляксееўна Мацеша, Грыгорый Іванавіч Леснікаў. На вялікі жаль, з кожным годам усё менш і менш становіцца тых, хто са зброяй у руках ваяваў з ворагам, каваў перамогу ў тыле, зведаў усе жахі фашысцкай няволі.

— У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, — адзначыў, вітаючы са святам жыхароў і гасцей горада, ветэранаў вайны, старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў. — Для беларусаў такой датай стала 3 ліпеня 1944 года — дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён стаў галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дарагой цаной здабыты вызваленне, перамога, незалежнасць. Звыш мільёна чалавек змагаліся на франтах Вя¬лікай Айчыннай, вялі барацьбу з ворагам на акупіраванай тэрыторыі. Мы ніколі не забу¬дзем тых, хто загінуў за нашу свабоду, змагаючыся з захопнікамі на франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі, хто быў закатаваны ў лагерах смерці і засценках гестапа, памёр ад цяжкай працы, холаду і голаду. У Беларусі вайна не абмінула ні адну сям'ю, таму нашы людзі добра ведаюць цану заваяванага міру.

Для пастаўчан самай радаснай і незабыўнай падзеяй стала 5 ліпеня 1944 года, калі горад, а затым і ўся тэрыторыя раёна былі вызвалены воінамі 145-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра П. А. Дзібровы.

Самым яскравым помнікам загінуўшым і жывым з'яўляецца наша мірная квітнеючая краіна. На пятым Усебеларускім сходзе Прэзідэнт краіны А. Р. Лукашэнка адзначыў, што дэвіз "Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь" сімвалізуе пераемнасць і згуртаванасць грамадства, з'яўляецца асновай паступальнага эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця.

В. С. Гутараў выказаў упэўненасць у тым, што і пастаўчане сваёй плённай працай і стваральнай грамадскай дзейнасцю захаваюць і прымножаць усё, што было створана папярэднімі пакаленнямі, унясуць значны ўклад у выкананне пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

У заключэнне кіраўнік раёна павіншаваў усіх са святам, пажадаў шчасця, здароўя, дабрабыту, мірнага неба, светлай будучыні.

На мітынгу выступілі таксама намеснік начальніка шпіталя па ідэалагічнай рабоце вайсковай часці 1236 падпалкоўнік Юрый Часлававіч Дунец, старшыня Маладзёжнай палаты Пастаўскага раёна, член грамадскага аб'яднання "БРСМ" Кацярына Мацюшонак. Яны адзначылі, што сённяшнія абаронцы Айчыны і моладзь схіляюць свае галовы перад франтавікамі і працаўнікамі тылу, захоўваюць памяць пра загінуўшых, удзячны старэйшаму пакаленню за пасляваенны гераізм у аднаўленні народнай гаспадаркі. Гераічнае мінулае нашай краіны і стойкасць беларускага народа і сёння застаюцца адной з духоўных асноў незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны.

Сваю ўдзячнасць за магчымасць быць свабоднымі і шчаслівымі, жыць, вучыцца і працаваць ветэранам вайны, людзям старэйшага пакалення выказалі іх унукі і праўнукі — піянеры. А затым пад песню ў выкананні салісткі студыі цэнтра культуры і народнай творчасці раёна Дар'і Гагалінскай у знак святой салдацкай памяці і ўдзячнасці загінуўшым былі ўскладзены да помніка вянкі і кветкі, аб'яўлена мінута маўчання, прагучаў збройны салют.

Наша рэспубліка сёння — гэта незалежная і міралюбівая дзяржава. Сваімі поспехамі і дасягненнямі новае пакаленне беларусаў імкнецца быць годным спраў продкаў. Любіць і аберагаць нашу Радзіму — сінявокую Беларусь, прымнажаць яе славу — святы абавязак кожнага. І гэта маляўніча і яскрава праявілася падчас урачыстага святочнага шэсця калон. На некалькі хвілін адна з галоўных вуліц горада — Савецкая — ператварылася ў яркі людскі паток, на чале якога ішлі дзяўчаты са сцягам Пастаў, ансамбль барабаншчыц, сцяганосцы.

На адкрыцці творчай часткі свята, якое прадоўжылася ў гарадскім парку, ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг было прадастаўлена старшыні Мала¬дзёжнай палаты Пастаўскага раёна Кацярыне Мацюшонак і кіраўніку народнага хору ветэранаў раённага Дома культуры, падпалкоўніку запасу Паўлу Пятровічу Рагіню. З выступлення гэтага калектыву і пачаўся святочны канцэрт "Беларусь — мая памяць і гонар". А затым з удзелам ансамбля барабаншчыц і сцяганосцаў вельмі кранальным атрымалася выступленне салісткі народнай эстраднай групы "25 плюс-мінус" Вольгі Балотнікавай.

У гонар слаўнай і квітнеючай Беларусі, роднага пастаўскага краю і яго жыхароў са сцэны летняга амфітэатра гучалі песні ў выкананні эстрадных студый "Аніма" Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў, "Юніта" раённага Дома культуры, вакальнай групы цэнтра культуры і народнай творчасці раёна, народнага ансамбля народнай песні "Вітанне", народнай эстраднай групы "25 плюс-мінус". Гледачы цёпла сустракалі нязменных удзельніц урачыстых мерапрыемстваў: салістак і ўдзельніц мастацкай самадзейнасці Ірыну Іршонак, Ірыну Гетнікаву, Юлію Галяш, Яўгенію Бяляўцаву, Марыю Сеганкевіч.

Завяршылася святочная музычная праграма песняй "Это Беларусь, страна моя!" у выкананні ўсіх удзельнікаў канцэрта.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы