Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Ночная набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза Храм Постав
Набережная
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
26 июня 2018

Эмоцыі – яркія, дружбу – моцную

Падарыла пастаўская зямля прадстаўнікам 17 каманд, якія прынялі ўдзел у турыстычным злёце работнікаў аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці.

Ён прайшоў на базе спартыўна-турыстычнага комплексу «Азёркі» ў мінулыя выхадныя. Арганізатарам і ідэйным натхняльнікам выступіла Віцебская абласная прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прысутных прывіталі старшыні рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў і Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Віктар Гутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто.

— Прыемна, што абласны турзлёт праходзіць на базе нашага раёна, у такім цудоўным месцы, як «Азёркі», — гаварыў Пётр Леанідавіч. — Віктар Сяргеевіч Гутараў падчас кіраўніцтва раёнам прыклаў нямала намаганняў для аднаўлення базы. Мы гэту справу працягваем, шмат зрабілі па развіцці інфра­структуры. Тут праводзяцца розныя мерапрыемствы. Упэўнены, гасцінная пастаўская зямля падорыць вам новыя знаёмствы і мноства станоўчых эмоцый.

Права падняць Дзяржаўны флаг прадаставілі старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксею Філімонаву. Затым быў дадзены старт спартыўным спаборніцтвам. Актыўныя камандныя гульні на прыродзе ніколі не страчваюць сваёй актуальнасці. Вось і на гэты раз праходзілі ў напружанай барацьбе. Спрыт, рашучасць, добрую фізічную падрыхтоўку, камандную ўзаемавыручку, трапнасць, сілу трэба было прадэманстраваць падчас стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі, у гіравым спорце, дартсе, перацягванні каната, гульні ў валейбол і міні-футбол. Кожны конкурс быў па-свойму цікавым.

У складзе каманды Пастаўскага раёна выступалі Юрый Трафімаў, Юрый Скрыдлеўскі, Юрый Краўчанка, Віталій Дзіковіч, Ігар Нікішын, Яўгеній Іваноў, Ірына Крыванос, Ірына Казенка і Ірына Лешчык.

Вечарам суддзі накіраваліся ацэньваць абуладкаванне «бівакоў» (лагераў). Кожная каманда прыдумала штосьці незвычайнае і прадэманстравала крэатыўнасць у афармленні, фантазію, знаходлівасць, пачуццё гумару, а яшчэ выключныя кулінарныя здольнасці пры прыгатаванні сваёй эксклюзіўнай стравы на вогнішчы. Ва ўсіх была магчымасць наталіцца сапраўднай паходнай рамантыкай.

І, як вядома, ні адзін турыстычны злёт не абыхо­дзіцца без песень. Конкурс мастацкай самадзейнасці зрабіў свята намнога весялейшым. Завяршальным этапам першага дня стала святочная дыскатэка.

На другі дзень удзельнікаў чакала турыстычная паласа перашкод: разбіўка і збор палаткі, пераправа па бервяне, пераадоленне «мышалоўкі». Усё гэта патрабавала вынослі­васці, кемлівасці. Выкананне заданняў суправаджалася гумарам і жартамі.

Пераможцы вызначаліся ў шматлікіх намінацыях. Наймацнейшай ва ўсіх відах спаборніцтваў аказалася каманда Аршанскага раёна. Пастаўчане выдатна праявілі сябе ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі (Юрый Трафімаў) і гіравым спорце (Юрый Скрыдлеўскі).

Удзельнікі турзлёту ўдзячныя арганізатарам і адказным за яго правя­дзенне, а асабліва старшыні Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Віктару Гутараву, генеральнаму дырэктару дзяржаўнага аб’яднання «Фізіч­ная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» Станіславу Чымбургу і яго камандзе.

— У некага пасля перацягвання каната баляць рукі, у іншых пасля прабежкі па лесе ныюць ногі, а хтосьці гаворыць толькі шэптам, бо, спяваючы, сарваў голас… Усё гэта з часам пройдзе, — гаварыў прадстаўнік Сенненскага раёна. — А вось успаміны пра час, праведзены ў Азёрках, доўга будуць яркімі, а дружба, якая завязалася, — моцнай.

— Турыстычны злёт пакінуў мноства добрых уражанняў і даказаў, што любыя цяжкасці можна пераадолець, калі трымацца разам, — дзяліліся глыбачане. — Кожная каманда змагла прадэманстраваць свае турысцкія навыкі, творчыя і фізічныя здольнасці. У выйгрышы засталіся ўсе ўдзельнікі, бо актыўны адпачынак — гэта заўсёды перамога над уласнай лянотай. У захапленні ад гасціннасці пастаўчан і цудоўных мясцін, дзе праходзіў турзлёт. У бліжэйшы час плануем выехаць сюды на адпачынак сем’ямі.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы